На судзе Дашкевіч прызнаў, што спазьніўся дамоў, бо затрымаўся на працы.
Аднак ён назваў хлусьнёй заявы міліцыянтаў пра непадпарадкаваньне.
«Няма што камэнтаваць, нейкі абсурд. Зьвязана з магчымай актыўнасьцю Маладога фронту перад Чарнобыльскім шляхам і Чэмпіянатам сьвету па хакеі», — заявіў Дашкевіч Радыё Свабода пасьля таго, як судзьдзя Юры Гарбатоўскі абвесьціў сваё рашэньне.
Дашкевічу паводле правілаў прафіляктычнага нагляду забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.
Былога палітвязьня затрымалі вечара 24 красавіка, калі ён вяртаўся з працы.
Прэвэнтыўны нагляд над Зьмітром Дашкевічам павінен скончыцца 28 траўня.
28 жніўня 2013 года Зьміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гарадзенскай турмы № 1 пасьля амаль трохгадовага зьняволеньня. Яго арыштавалі напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 года, і асудзілі спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а пасьля — за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».