Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турапэратары Расеі тэрмінова мяняюць Украіну на Беларусь


Мірскі замак
Мірскі замак

На фоне праблем з Украінай у расейскіх турыстаў сярод усіх краін былога СССР асабліваю папулярнасьцю стала карыстацца Беларусь.

Напярэдадні травеньскіх сьвятаў турапэратары пачалі актыўна выкладаць заезды ў Беларусь на гандлёвай пляцоўцы «Турпром-Маркет».

Як адзначаюць экспэрты, нестабільная эканамічная сытуацыя і беспарадкі ва Ўкраіне прымусілі многіх расейскіх турыстаў скіраваць сваю ўвагу на расейскія курорты, а таксама на бліжэйшыя краіны.

«У першую чаргу – на Беларусь, якая ўвайшла ў тройку самых запатрабаваных у турыстаў на пэрыяд першамайскіх сьвятаў», – распавяла карэспандэнту інфагрупы «ТУРПРОМ» Вікторыя Архіпава, спэцыяліст у сувязях з грамадзкасьцю расейскага турапэратара «Алэан».

Сапраўды, адпачынак у санаторыях і пансіянатах Беларусі, а таксама экскурсійныя туры па гэтай краіне на травеньскія вакацыі браніруюцца так актыўна, што на сёньняшні дзень вольныя месцы ўжо сталі дэфіцытам, адзначыла Любоў Галубкова, мэнэджэр па Беларусі турагенцтва «Солвэкс-Трэвэл».

«Продажы ідуць добра. У найбольш папулярных санаторыях браніруюцца месцы ўжо на верасень», – паведаміла Натальля Макаркіна, спэцыяліст па Беларусі турагенцтва «Зорны Шлях».

Пуцёўкі прадаюцца практычна ва ўсе беларускія санаторыі, дамы адпачынку і турыстычныя базы. Тыднёвы пакетны адпачынак у пансіянаце «ТК Нарач» з 3-разавым харчаваньнем каштуе 7128 расейскіх рублёў ($200), а тыднёвы адпачынак у санаторыі «Радон» каштуе 1660 рублёў (каля $50) за суткі.

Таксама попытам карыстаюцца пазнавальныя экскурсіі. «Сёлета мы прапануем новыя экскурсійныя праграмы: «Дарогамі ваеннай гісторыі» па маршруце Менск-Хатынь-Станькава-Лінія Сталіна-Менск, а таксама «Па старадаўніх мястэчках Беларусі» па маршруце Менск-Івянец-Гальшаны-Баруны-Гервяты-Нарач-Камаі-Паставы-Мядзел-Менск», – паведаміла журналістам Натальля Макаркіна з агенцтва «Зорны Шлях». Іншае турагентцва, «Алэан», таксаама актыўна прадае экскурсіі-навінкі «Замкі Белай Русі» і «Падарожжа па беларускім Палесьсі».

Пра гэта інфармуе сайт tourprom.ru.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG