Бардак — вызначэньне, якое ўжываюць для апісаньня ўкраінскай сытуацыі многія ў Беларусі і ў Расеі. Прычым, ня толькі праціўнікі Эўрамайдану і цяперашніх украінскіх уладаў, некаторыя нават і прыхільнікі, і нават са шкадаваньнем, маўляў, усё ў іх добра, правільна (акрамя расейскай навалы, зразумела), але ж бардак, на жаль.
Мяркую, што тут, апроч аб'ектыўнага вымярэньня, прысутнічае і адрозьненьне нацыянальных характараў, кодаў, палітычных культураў. Мы глядзім на суседнюю краіну праз прызму, акуляры нацыянальнага досьведу, чаго часам не заўважаем. Асабліва ў адносінах да народу блізкага, які міжволі прыпадабняеш да сябе. Ішла б размова пра якіх іранцаў ці бразыльцаў, ну дык адразу ёсьць устаноўка, што яны іншыя, і іншасьць гэтая не зьдзіўляе.
Адносна ўкраінцаў прысутнічае лятэнтнае ўяўленьне, што гэта як бы такія беларусы, але лепшыя (кшталту са знакам якасьці :-)). А на нечы погляд – горшыя. Але беларусы. Аднак сакрэт у тым, што яны наагул не беларусы.
Неяк часам (ці заўсёды) забываецца, што ўкраінцы – паўднёвая нацыя. Так, гэта дадаецца да іншай гісторыі, іншай культуры, але не апошні фактар. Гэта ж іншы даміноўны нацыянальны тэмпэрамэнт, іншае стаўленьне да жыцьця, і як сьледзтва – іншая палітыка. Калі паглядзець на поўдзень усяго нашага кантынэнту, а асабліва паглядзець вачыма народу Поўначы, то як выглядае тамтэйшае палітычнае жыцьцё – на Бальканах, у Грэцыі, ў Італіі? Ну і праўда ж бардак.
Перарабіць італьянцаў у старажытных рымлянаў ці ў немцаў ня здолеў нават дучэ. Дарэчы, гістарычны факт – амэрыканцам высаджвацца на Сыцыліі ў вайну дапамагалі босы мафіі. Разумелі мудрыя людзі, што скінуць Мусаліні, і мафія, якой ён прыціснуў хвост, вернецца. І не памыліліся.
І, дарэчы, такі ж, як ва Ўкраіне, роскід культурных тыпаў рэгіёнаў, поўнач і поўдзень – неба і зямля (ізноў жа на паўночны погляд). І стаўленьне да ўлады такое – не паўночнае.
Як сказала мне адна ўкраінская калега, вы, беларусы і расейцы, ўладу абагаўляеце, любіце ці прынамсі паважаеце. І ня тое, што Лукашэнку ці Пуціна, а ўладу як такую. А мы ёй грэбуем. Прычым, любой. Нэньку любім, а уладу – не.
І ці выпадкова, што архетыповыя постаці беларускай палітыкі – Лукашэнка і Пазьняк? Готыка ці ня готыка, як мяркуе калега Дубавец, але строгае было б жыцьцё пры прэзыдэнце Пазьняку. Не бардак, дык дакладна. Ды і пры любым было б і будзе. Ці скінуць як слабака і няздару. Сур'ёзная нацыя - што ўлада, што апазыцыя, што просты люд.
А ва Ўкраіне, падазраю, яно ніколі такім ня будзе. Ня ў сэнсе такім прарасейскім, як пры Лукашэнку. Такім ўпарадкаваным.
Але трэба разумець, што там проста іншы парадак. Крэатыўны хаос – ёсьць такі тэрмін у навуцы сынэргетыцы. У гэтым, дарэчы, канцэптуальная памылка расейцаў: яны глядзяць на Ўкраіну, бачаць, што такога парадку, як ў Расеі (не ў Расеі Пуціна, а наагул у Расеі), там, выглядае, ніколі ня будзе, і робяць выснову – няспраўджаная дзяржава, прырэчаная да развалу.
Але гэта такая оптыка нацыянальнага бачаньня. Дык на погляд немцаў Італія, напрыклад, таксама – няспраўджаная дзяржава. Ледзь не штогод – новы ўрад, крадуць так, што на поўначы і ўявіць сабе немагчыма. Ну і што? Жыве краіна, працуе, кахае і можа шчасьлівейшая за сваіх змрочных паўночных суседзяў.
Ну зараз на тое ва Ўкраіне накладаецца крызіс – і ўнутраны, і зьнешні. Супрацьстаяць у ваенным сэнсе такой дзяржаве, як Расея, складана ў любым стане і пры любой палітычнай культуры. Але ўяўленьне пра тое, што Ўкраіна разваліцца, здаецца, матываванае, апроч ўсяго іншага, менавіта гэтай культурнай рознасьцю. Беларусь ці Расея ў такіх варунках можа і сапраўды разваліліся б. Проста Ўкраіна – гэта не яны, там іншыя мэханізмы грамадзкай і нацыянальнай кансалідацыі.
І яшчэ адна аналёгія прыходзіць у галаву, з народам можа і не паўднёвым, але, як той казаў, лацінскім. Францыю рэвалюцыі трэсьлі з канца XVIII па канец XIX стагодзьдзя: 1789-1830-1848-1871. І гэта толькі буйныя забурэньні, а дробныя і не зьлічыць. І не сказаць, што Людовік XVI, Карл X ці Люі Філіп былі такія ўжо нідзе ў тагачасным сьвеце не бачаныя пачвары. Такія сярэдняй рукі - кшталту Януковіча. Але ня ў іх справа, а ў ліхаманцы, якая трэсла нацыянальны арганізм, так нацыя шукала сябе. Можа і Ўкраіна гэтак жа шукае: 1991-2004-2014?
Ужо прыгаданы Зянон Пазьняк неяк сказаў – беларусы выйдуць адзін раз. Магчыма, і меў рацыю. Можна дадаць, што адзін раз ужо «выйшлі» - на прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе. Можа і наступны раз – з падобным жа эфэктам.
І ў гэтым сэнсе яшчэ паглядзім, у каго як атрымаецца. І я гэта не да таго, што Ўкраіна хутка прыйдзе ў Эўразьвяз і расквітнее, а Беларусь разам з Расеяй будуць дэградаваць у сваім эўразійскім адстойніку. Гэта як раз ня факт. Проста больш жорсткія сыстэмы – яны і больш крохкія. Зламаецца, расьцярушыцца з тых ці іншых прычынаў уладны стрыжань – і на парозе сапраўды хаос. А ва Ўкраіне нічога кепскага з таго ня будзе, там ўлада – не стрыжань ніякі. Беларусы і расейцы са сваімі жорсткімі сыстэмамі і палітычнай культурай, заснаванай на павазе да ўлады, будуць мэтанакіравана перці ...пакуль не ўпруцца ў суцэльны тупік. Ва Ўкраіне сыстэма заўсёды будзе адрозьнівацца значна большай гнуткасьцю.
Ну, можа залішні аптымізм і не зусім дарэчны: Крым Украіна згубіла, што будзе з усходам краіны – пад пытаньнем. Але галоўнае, што ў кожнага народу – свой лёс. І тое, што суседзям здаецца няправільным, недарэчным – гэта проста іншая правільнасьць, якую не зразумець з прычыны абмежаванасьці нацыянальным досьведам.