У майстэрню старшыні мастацкай суполкі «Пагоня» Аляксея Марачкіна, дзе колісь частым госьцем бываў і Зянон Пазьняк, з ініцыятывы фундатара Інстытуту беларускага грамадзтва Мечыслава Бурака прыйшлі тыя, хто захацеў засьведчыць сваю павагу да ключавой фігуры нацыянальнага адраджэньня.