Паводле выданьня «Dziennik», дзейнасьць беларускіх і расейскіх шпіёнаў была скіраваная перш за ўсё на энэргетычны сэктар Польшчы. У справаздачы АУБ напісана, што яны цікавіліся працамі вакол стварэньня атамнай электрастанцыі і разьведваньня сланцавага газу:
«Яны актыўна падтрымлівалі лобінгавую дзейнасьць на карысьць фірмаў з расейскім капіталам, якія ўжо прысутнічаюць на нашым рынку», — напісана ў справаздачы.
У дакумэнце між іншага ёсьць запіс аб расейскім афіцэры Службы зьнешняй выведкі.
«Мы пачалі працэдуру прызнаньня яго пэрсонай нон-грата і дадалі да сьпісу асобаў, якім забароненае знаходжаньне ў Польшчы, што стала наступствам выкананьня ім агрэсіўнай выведніцкай дзейнасьці, якая пагражае бясьпецы Польшчы».
Афіцэры выведкі зь Беларусі ў сваю чаргу шукалі бізнэсоўцаў, якія хацелі б рабіць інвэстыцыі ў Менску, адначасова імкнучыся пашыраць шпіёнскія сеткі.