Соўсь: На рэфэрэндум выносіліся пытаньні аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыяй з Расеяй. Са мной у студыі – мой калега, удзельнік тых падзеяў і былы дэпутат Сяргей Навумчык. Сяргей, як тады былі ўспрынятыя тыя начныя падзеі?
Навумчык: Галоўны палітычны вынік быў відавочны адразу: раніцай 12 красавіка 1995 года беларусы прачнуліся ў іншай краіне. Дзесяцігодзьдзямі ў Эўропе не было нічога падобнага. Была спроба вайсковага перавароту ў Гішпаніі ў 1981-ым, калі ў будынак картэсаў уварваліся афіцэры – але дэпутатаў не зьбівалі. А тут – брутальнае зьбіцьцё недатыкальных, паводле закону, асобаў на прамы загад кіраўніка дзяржрвы. “Краінай кіруе хунта” – так у той дзень вызначыў сытуацыю Васіль Быкаў. “Ці Вам не падаецца, што гэта вельмі нагадвае фашыстоўскі пераварот?” – запытаўся ў мяне тады журналіст Віталь Тарас. Але трэба прызнаць, што тады ні нашае грамадзтва, ні міжнародная супольнасьць не ўсьвядомілі ў поўнай стуені, што адбылося. А адбылося тое, што з гэтага моманту Лукашэнка зразумеў: можна беспакарана рабіць усё. Адміністрацыя прэзыдэнта пачала не выконваць нормы законаў, што выявілася і ў расьледваньні гэтай гісторыі. Напрыклад, сьледчы генэральнай пракуратуры запатрабаваў ад кіраўніка адміністрацыі Леаніда Сініцына відэазапіс начных падзеяў у Авальнай залі (з балкону ўсё фіксавалі два апэратары, і Лукашэнка абяцаў паказаць запіс па тэлебачаньні) а Сніцын проста праігнараваў гэтае патрабаваньне.
Соўсь: А калі б запіс паказалі па тэлебаваньні?
Навумчык: Ніколі б не паказалі, бо Лукашэнка разумеў, што ў гэтым выпадку вынікі выбараў у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня (выбары сумяшчаліся з рэфэрэндумам), ды і вынікі галасаваньня па рэфэрэндуму могуць быць іншымі.
Ну і калі казаць пра непасрэдных выканаўцаў загаду – міністар унутраных спраў генэрал Юры Захаранка сказаў мне тады, што ягоныя падразьдзяленьні не прымалі ўдзел у нашым зьбіцьці (хаця спэцназу і міліцыі ў Авальную залю і ў сам будынак Дома ўраду нагналі некалькі сотняў чалавек, што і пацьвердзіла пракуратура). А пазьней першы намесьнік старшыні КДБ Валер Кез, калі ўжо быў у адстаўцы, прызнаўся, што людзьмі ў “чорных масках”, якія нас зьбівалі, былі афіцэры групы КДБ “Альфа”.
Соўсь: Сяргей а якія прававыя наступствы вашай галадоўкі?
Навумчык: Ужо адразу пасля яе пачатку, калі мы селі ля трыбуны і глядзелі ў вочы калегам-дэпутатам, зацьвярджэньне вынесеных Лукашэнкам на рэфэрэндум пытаньняў пачало правальвацца, не набіраць нележнай колькасьці галасоў. З гэтага пункту гледжаньня наша акцыя была надзвычай эфэктыўнай – бо ў папярэднія дні мы шмат выступалі з аргумэнтамі, але гэта не пераконвала значную частку дэпутатаў. А цяпер яны нешта пачалі разумець. Ну а нашае зьбіцьцё на наступны дзень іх напалохала, яны былі падаўленыя і вымушаныя прагаласаваць за прапановы Лукашэнкі.
І вось тут вельмі важны момант, які ў свой час адзначыў доктар юрыдычных навук, прафэсар Міхаіл Пастухоў. Сам факт зьбіцьця дэпутатаў парлямэнту ў час, калі ішла працэдура прызначэньня імі рэфэрэндуму, робіць вынікі гэтага рэфэрэндуму юрыдычна нулявымі. Гэта як у судовай практыцы: калі справа ўзбуджаная незаконна альбо доказы здабытыя незаконым шляхам – суд гэтую справу ці гэтыя доказы не прымае пад увагу. На тым рэфэрэндуме хапала парушэньняў Канстытуцыі і законаў, але для яго прызнаньня неканстытуцыйным дастаткова адных толькі начных падзеяў 12 красавіка 1995 года. Папросту, зьбіцьцё дэпутатаў Апазыцыі БНФ дэлегітымізавала рэфэрэндум.
З гэтай прычыны будучаму дэмакратычнаму кіраўніцтву краіны спатрэбіцца зусім няшмат часу, літаральна хвіліны, каб прыняць рашэньні аб аднаўленьні ў правах і бел-чырвона-белага сьцяга, і “Пагоні”, і беларускай мовы.