13:59
11.4.2014
Лойка абскардзіць рашэньні Сямак
Гэнік Лойка: «Гэта ж судзілішча. Засудзілі беларускую мову ў сьценах былога ліцэя. Але Ліцэй сюды яшчэ вернецца. І будзе суд над тымі, хто цяпер у гэтым судзе».
Лойка будзе падаваць апэляцыю на рашэньне суда, а таксама на дзеяньні судзьдзі Сямак, якая, паводле Лойкі, насуперак заканадаўству вяла працэс на дзьвюх мовах — расейскай і беларускай. Заканадаўства вымагае весьці працэс на адной мове.

13:06
11.4.2014
Скарга Лойкі зноў адхіленая
Судзьдзя Сямак адхіліла скаргу Лойкі на «Белінвэстбанк» за дыскрымінацыйнае стаўленьне да беларускай мовы, гэтаксама, які і ўчарашні ягоны пазоў да КДБ.

12:14
11.4.2014
Спрэчкі скончаныя
Прадстаўнік банку аспрэчвае, што ў дачыненьні Лойкі мела месца дыскрымінацыя:
«Яго абслужылі, ён сышоў з дамовай. Ніхто не абмяжоўвае Лойку ў выкарыстаньні беларускай мовы. Ён зараз размаўляе па-беларуску, у банку ён размаўляе па-беларуску, ніхто яго не абмяжоўвае. Няма ніякіх пытаньняў. Наяўнасьць дакумэнта на адной мове ня кажа, што ёсьць прыярытэт адной мовы над іншай».
Спрэчкі скончаныя. Судзьдзя выйшла выносіць рашэньне.

12:11
11.4.2014
Пачаліся спрэчкі
Лойка: «Мяне зьдзіўляе пазыцыя дзяржавы. Служачыя ўвесь час аддаюць перавагу другой дзяржаўнай мове. Спасылаюцца на тое, што ў нас дзьве роўныя мовы. Мы ў тупіку: адна мова адмаўляе другую. Хто тады мае права на сваю мову? Як нам тады паразумецца. Я думаю, што з гэтага тупіка нас выводзіць вось гэты дакумэнт. Я хацеў бы зачытаць некалькі сказаў. Дырэктыва прэзыдэнта № 2 Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата за 2006 год.
Пры прыняцьці рашэньняў, якія закранаюць правы і патрабаваньня грамадзян, няўхільна выконваць заканадаўства. У выпадку няяснасьці рашэньні павінныя прымацца сыходзячы з максымальнага ўліку інтарэсаў грамадзян. Мяне як грамадзяніна цікавіць беларуская мова. Вы маеце права весьці працэс на беларускай мове. Банк таксама мае права рабіць дакумэнты на беларускай мове. Дакумэнт за подпісам прэзыдэнта ўказвае, як трэба паступіць у спрэчнай сытуацыі».
Япішкін: «Я хацеў бы адзначыць яшчэ раз. Заяўнік не зусім правільна разумее нормы заканадаўства, якія права выкарыстаньня беларускай мовай прадстаўляюць у роўнай ступені, як і расейскай. Гэта не дае права патрабаваць ад іншых суб’ектаў каб зь ім размаўлялі на пэўнай мове. Гэта будзе супярэчыць і Канстытуцыі і закону аб дзяржаўных мовах».
Стэфановіч: «Канстытуцыя ўсталёўвае, што дзяржаўнымі мовам зьяўляюцца расейская і беларуская. Фармальна яны маюць роўны юрыдычны статус, закон аб мовах у 5 і 6 артыкулах гарантуе грамадзянам краіны свабоднае карыстаньне дзяржаўнымі мовамі РБ. Але практыка сьведчыць, што рэалізацыя грамадзянамі права свабодна карыстацца адной з дзяржаўных моваў, абмяжоўваецца.
Білінгвізм азначае, што дзяржава мусіць гарантаваць магчымасьць выкарыстаньня абедзьвюх моў найперш у дзяржаўных установах. Гэта ня права на ігнараваньне моваў. Наданьне перавагі адной мове ў параўнаньні зь іншай — гэта праява дыскрымінацыі. Канстытуцыйны суд таксама зьвяртаў увагу на гэтую праблему.
Мне складана ўявіць, якія цяжкасьці ўяўляе выданьне дамовы ў банку на беларускай мове. Я лічу, што мы маем прыклад клясычнай дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце.
Так, беларускамоўныя грамадзяне складаюць меншасьць у краіне. Але паводле апошняга перапісу каля 20 працэнтаў заявілі, што карыстаюцца беларускай мовай дома ўвесь час.
Лічу, што дзеяньні „Белінвэстбанку“ парушаюць правы грамадзяніна Лойкі і прашу суд прызнаць дзеяньні банка незаконнымі і абавязаць банк заключыць дамову з грамадзянінам Лойкам на беларускай мове».

11:47
11.4.2014
Стэфановіч настойвае на законнасьці пазову Лойкі
Стэфановіч: Патрабаваньні Лойкі выдаць блянк дамовы на беларускай мове законныя?
Япішкін: Законныя. Але правы аднаго сканчаюцца там, дзе пачынаюцца правы іншага. Мы маем права прадстаўляць дамовы на расейскай мове.
Стэфановіч: То бок правы Лойкі законныя, але ня могуць быць рэалізаваныя?
Япішкін: Так.

11:36
11.4.2014
Банку цяжка зь беларускай мовай
Прадстаўнік «Белінвэстбанку» сьцьвярджае, што патрабаваньне Лойкам дамовы па-беларуску абмяжоўвае правы банка:
«Для нас прадстаўленьне беларускамоўнай дамовы складае цяжкасьці».
Стэфановіч пытаецца: «А правы Лойкі выдача расейскамоўнай дамовы не абмяжоўвае?»
Япішкін: «Нашыя дзеяньні адпавядаюць заканадаўству».

11:33
11.4.2014
11:32
11.4.2014
Лойка не разумее Япішкіна
Лойка тлумачыць сэнс сваёй скаргі:
«У лістападзе 2012 году ён прыйшоў заключаць дамову на карыстаньне банкаўскай карткай. Папрасіў дамову па-беларуску, бо расейскую дамову не разумее. Банк паабяцаў, што ў першай палове 2013 будуць беларускамоўныя дамовы, таму Лойка пагадзіўся падпісаць дамову па-расейску. Аднак банк сваё абяцаньне не выканаў. Лойка сьцьвярджае, што ніводнае слова ў расейскамоўнай дамове яму не зразумелае, а тлумачэньні банка пра тое, што тэхнічнай магчымасьці для вырабу беларускамоўных дамоваў няма, падаюцца яму неабгрунтаванымі пры сучасным разьвіцьці тэхналёгій.
Прадстаўнік банка Япішкін сьцьвярджае, што паводле заканадаўства банк самастойна абірае працэдуру справаводзтва і дамоўных стасункаў, калі яны не супярэчаць заканадаўству:
«Права выкарыстаньня расейскай мовы прадстаўленае кожнаму грамадзяніну РБ у адпаведнасьці з арт. 17 Канстытуцыі».
Лойка сьцьвярджае, што не зразумеў ніводнага слова з выступу Япішкіна.

11:07
11.4.2014
«Белінвэстбанк» цалкам не прызнае скаргу.
11:05
11.4.2014
«Белінвэстбанк» два гады ігнаруе просьбу Лойкі
Паводле скаргі Генадзя Лойкі, ён з 2012 году просіць кіраўніцтва «Белінвэстбанку» надаць яму магчымасьць абслугоўвацца па-беларуску. Лойка сьцьвярджае, што адмаўляючы яму, банк спасылаецца на «тэхнічныя прычыны», а кіраўніцтва банку лічыць «немэтазгодным» мяняць тэхнічнае забесьпячэньне з прычыны вялікіх працоўных і часовых выдаткаў. Лойка заяўляе, што дзеяньні банка зьяўляюцца дыскрымінацыйнымі.

11:03
11.4.2014
Судзьдзя адхіляе і хадайніцтва Стэфановіча
Валянцін Стэфановіч заяўляе, што падтрымлівае хадайніцтва заяўніка пра мову вядзеньня судовага працэсу. «Суд абраў расейскую мову. Мы ня можам пазбавіць заяўніка магчымасьці скарыстацца ягонымі працэсуальнымі правамі. Мы тут іспыты па расейскай мове рабіць ня будзем. Заяўнік заяўляе, што не валодае расейскай мовай, таму судавытворчасьць мусіць весьціся па-беларуску, альбо заяўніку мусіць быць прадстаўлены перакладчык».
Хадайніцтва адхіленае.

10:58
11.4.2014
Да працэсу далучаны Стэфановіч
Лойка просіць, каб у судзе мог удзельнічаць праваабаронца Валянцін Стэфановіч як прадстаўнік грамадзкасьці і сябра Таварыства беларускай мовы. Хадайніцтва задаволенае.

10:55
11.4.2014
Адвод не задаволены, паседжаньне працягваецца.
10:54
11.4.2014
Генадзь Лойка заявіў адвод судзьдзі:
«Я хачу, каб суд вёўся на беларускай мове, каб дзяржава мне забясьпечыла вольнае карыстаньне дзяржаўнае мовай. Ад суда я чую перашкоды ў карыстаньні маёй мовай».
Прадстаўнік банку Япішкін адвод не падтрымлівае.
Судзьдзя выйшла выносіць рашэньне наконт заяўленага адводу.

Япішкін ці Епішкін?
«Белінвэстбанк» прадстаўлены галоўным юрысконсультам юрыдычнага дэпартамэнта. Ён размаўляе па-расейску. Яго завуць Яўген Япішкін, але ён настойвае, што ягонае прозьвішча па-беларуску трэба пісаць «Епішкін».

10:52
11.4.2014
Судзьдзя зноў не пагаджаецца забясьпечыць перакладчыка
Сямак: «Вас ніхто не прымушае даваць сьведчаньні па-беларуску. Калі вам патрэбны перакладчык з расейскай мовы на беларускую, вы можаце запрасіць яго за свой кошт. За кошт дзяржавы такі перакладчык прадстаўлены ня будзе».
Лойка: «Дзяржава дае мне магчымасьць атрымаць адукацыю на дзьвюх мовах. У мяне 4 балы па ангельскай мове, але я ні слова ў ёй не разумею. І тое самае з расейскай мовай. Я яе вучыў, але я яе не разумею. Таму я і запытаўся ў сакратаркі, ці яна мае ліцэнзію. Яна ня можа весьці судавытворчасьць на дзьвюх мовах. Артыкул 14-ы Закона аб мовах: «Судавытворчасьць вядзецца або на расейскай, або на беларускай мовах. Слова „і“ тут няма».

10:40
11.4.2014
Судзьдзя Сямак узгадала беларускую мову
Пачаўся працэс па скарзе Генадзя Лойкі да «Белінвэстбанка», які адмовіўся абслугоўваць яго па-беларуску. Працэс вядзе судзьдзя Алена Сямак. 10 сакавіка Алена Сямак не задаволіла скаргу Генадзя Лойкі на дзеяньні супрацоўніка КДБ, які таксама адмаўляўся размаўляць зь ім па-беларуску. Падчас папярэдняга працэсу судзьдзя зьвярталася да Лойкі па-беларуску. Сёньняшні працэс Сямак пачала па-расейску.
На пачатку працэсу Генадзь Лойка папрасіў, каб працэс вёўся па-беларуску. Судзьдзя перайшла ў размове зь ім на беларускую мову. Цяпер яна высьвятляе, якую адукацыю мае Генадзь Лойка.
«Давайце не выкарыстоўваць залю судовага паседжаньня для піяра вашай пэрсоны», — кажа Алена Сямак.
Алена Сямак заявіла, што ў выпадку, калі яе фотаздымкі зьявяцца ў Інтэрнэце ці ў іншых сродках масавай інфармацыі, яна пакідае за сабою права зьвярнуцца ў суд.
«Калі вы скончылі сярэднюю школу ў Беларусі, ня трэба заяўляць, што вы не валодаеце расейскай мовай», — кажа Лойку судзьдзя Сямак.