Раніцай без праблем перасеклі беларускую мяжу ў прапускным пункце Каменны Лог, затым літоўскую ў Кяне. Увечары вярталіся зь Вільні, гэтаксама бесьперашкодна праехалі літоўскіх памежнікаў, мытнікаў. А на беларускім баку ў Каменным Логу прыкладна а 21 гадзіне сутыкнуліся з праблемамі. Па-першае, на мяжы стаяла чарга з аўтамабіляў. А ў інвалідаў ёсьць права перасякаць мяжу без чаргі, распавяла Дар’я:
«Мы пад’ехалі да беларускай памежніцы, і гэтая мілая жанчына сказала, што ёсьць указ прэзыдэнта, і нас прапусьціла без чаргі. Мы прайшлі пашпартны кантроль і пад’ехалі да мытні беларускай».
Прапаршчык прапускнога мытнага пункту Каменны Лог па прозьвішчы Сташэўскі пачаў аглядаць спачатку салён аўтамабіля. Запытаўся, што ў пакеце. Там аказаўся літоўскі хлеб. Потым папрасіў Дашынага бацьку адкрыць багажнік. Убачыўшы там электравазок, запытаўся, што гэта такое. Сям’я Лісаў не зьдзівілася, бо і раней на мяжы ў іх гэтак пыталіся:
«Бацька ад усёй душы пачаў распавядаць мытніку, што за такая харошая
штука — электравазок, джойсьцікам можна кіраваць літаральна адным пальцам, і гэта вельмі зручна, і яго дачка-журналістка з дапамогай гэтага электравазка падарожнічае па сваім родным Залесьсі і па сьвеце. Карацей, прапаршчык гэтага не зразумеў і паклікаў мытніка-афіцэра. Афіцэр нам не прадставіўся, у яго быў толькі лічбавы нумар на бэджыку. Афіцэр і гэты прапаршчык прымусілі бацькоў некалькі разоў дастаць і пакласьці на месца гэты цяжкі электравазок, таму што яны не зразумелі, што гэта такое. Яны пачалі казаць маім бацькам: „Вы не павінны правозіць электравазок празь мяжу, вы павінны яго задэкляраваць“. Чамусьці раніцай другая зьмена нам гэтага не сказала».
Даша і яе бацькі спачатку наагул не зразумелі, пра якое дэкляраваньне ідзе гаворка, яны разгубіліся: можа, зьмяніліся правілы перасячэньня мяжы? Бо першы раз за 5 гадоў яны пачулі, што інвалід-вазочнік павінен дэкляраваць вазок. Да гэтага Дар’я з электравазком шмат разоў перасякала беларуска-літоўскую і беларуска-польскую мяжу. Але справа аказалася ў іншым. Аказваецца, мытнікі наагул не заўважылі Дар’ю, хоць перад гэтым аглядалі салён:
«Аказалася, што гэты афіцэр-мытнік, які нам не прадставіўся, не заўважыў трэцяга пасажыра — пасажыра, які сядзеў на пярэднім сядзеньні і ўжо прайшоў пашпартны кантроль. Калі ён мяне ўбачыў, абышоўшы другі раз машыну, кажа: „О, у вас пасажыр-вазочнік? Усё ў парадку, тады вы маеце права правозіць“. Нават прабачэньня не папрасіў».
Дашы крыўдна ня столькі за сябе — ну не заўважылі мытнікі цененькую дзяўчынку-трысьцінку вагой усяго 37 кіляграмаў! А за тое, што яе бацькоў, людзей сталага веку, прымусілі некалькі разоў вымаць з багажніка і зноў ставіць туды даволі цяжкі электравазок, які важыць 75 кіляграмаў:
«Мае бацькі — інтэлігентныя людзі. Яны не прывыклі скандаліць, пісаць скаргі — яны гэтага рабіць ня будуць. І мне крыўдна не за сябе, а за іх. Бо ў маёй маці варыкоз, і яна вымушаная была некалькі разоў паднімаць разам з бацькам, у якога грыжа, радыкуліт, гэты цяжкі вазок. Я і сама ня рада, што яго ўзяла, бо ў мяне ёсьць больш просты вазок, там адразу бачна, што гэта інвалідны вазок, і важыць ён 11 кіляграмаў. Але там цяжка круціць гэтыя колы, а маці — цягнуць мяне. Гэта ж нязручна».
10 красавіка Радыё Свабода не ўдалося атрымаць тлумачэньні ні ад кіраўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэту — прэс-сакратар Канстанцін Галамідаў выехаў у гэты дзень менавіта ў Каменны Лог, ні ад начальніка мытнага пункту «Каменны Лог» Аляксандра Гаральскага — яго працоўны тэлефон не адказваў. Але мы абавязкова вернемся да гэтай тэмы.
«Мы пад’ехалі да беларускай памежніцы, і гэтая мілая жанчына сказала, што ёсьць указ прэзыдэнта, і нас прапусьціла без чаргі. Мы прайшлі пашпартны кантроль і пад’ехалі да мытні беларускай».
Прапаршчык прапускнога мытнага пункту Каменны Лог па прозьвішчы Сташэўскі пачаў аглядаць спачатку салён аўтамабіля. Запытаўся, што ў пакеце. Там аказаўся літоўскі хлеб. Потым папрасіў Дашынага бацьку адкрыць багажнік. Убачыўшы там электравазок, запытаўся, што гэта такое. Сям’я Лісаў не зьдзівілася, бо і раней на мяжы ў іх гэтак пыталіся:
«Бацька ад усёй душы пачаў распавядаць мытніку, што за такая харошая
Вы не павінны правозіць электравазок празь мяжу