Раніцай 8 красавіка прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч выйшаў на волю з Гарадзенскай турмы. Ля брамы гарадзенскай турмы яго сустракалі больш за 30 чалавек — журналісты, сябры, паплечнікі. Яны дарылі вызваленаму палітвязьню кветкі, кніжкі, сувэніры. Мікалай Аўтуховіч выйшаў з турмы а 7:50 з трыма торбамі. Як ён патлумачыў, у адной зь іх больш за 2000 лістоў, якія яму слалі з розных куткоў Беларусі і сьвету. Паводле Мікалая Аўтуховіча, лісты былі адзінай магчымасьцю адчуць людзкую салідарнасьць.
Пра першы дзень Аўтуховіча на волі чытайце тут.
Прысуд Аўтуховічу быў абвешчаны 6 траўня 2010 году ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь. Яго абвінавачвалі ў падрыхтоўцы ў 2005 годзе тэракту супроць тагачаснага старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі ды ў іншых злачынствах, сярод якіх суд знайшоў пацьверджаньне толькі аднаго — што прадпрымальнік незаконна захоўваў баявыя патроны. За гэта Аўтуховічу далі 5 гадоў зьняволеньня, а яшчэ 2 месяцы дадалі, бо менавіта 2 месяцы прадпрымальнік недаседзеў, калі яго вызвалілі пасьля першага прысуду — за нясплату падаткаў.
Чытаць адказы Мікалая Аўтуховіча можна ТУТ