Пра гэта паведаміла прысутная на судзе маці нябожчыцы Ірына Емяльянчыкава:
«Справядлівасьць, я лічу, адноўлена. Спадзяюся, што і мае пакуты на гэтым скончыліся, бо кожны новы суд — гэта чарговае перажываньне сьмерці дачкі».
Нагадаем, што забойства гомельскай студэнткі Аляксандар учыніў нібыта з-за абразьлівага слова. Экспэрты налічылі 102 нажавыя раненьні на тулаве, галаве, руках і нагах ахвяры. Груноў да таго ж душыў дзяўчыну, зламаў ёй рэбры.
Калегія Гомельскага абласнога суду ўлетку 2013 году вынесла Грунову першае сьмяротнае пакараньне. Аднак у кастрычніку Вярхоўны суд адмяніў той вырак і накіраваў справу назад у Гомель на новы разгляд. У вышэйшай судовай інстанцыі вырашылі, што падчас разгляду крымінальнай справы не былі ўлічаны яўка Аляксандра Грунова з павіннай і некаторыя акалічнасьці ягонай біяграфіі.
Пасьля адмены Вярхоўным судом сьмяротнага прысуду Грунову пра рэзананснае забойства ў Гомелі выказаўся і Аляксандар Лукашэнка, прымаючы з дакладам генэральнага пракурора:
«Калі ты нягоднік і падонак і ня першы раз учыняеш злачынства, забіваеш чалавека, дык якое права ты маеш жыць на гэтай зямлі? Я не крыважэрны, але адплата і пакараньне павінны быць адпаведнымі. У іншым выпадку мы ніколі не навядзём парадак і ніколі не панізім гэтую тэмпэратуру ў грамадзтве. Цяжкія, асабліва цяжкія злачынствы: вінаваты — адказвай на ўсю катушку».
Кіраўнік дзяржавы даручыў тады генэральнаму пракурору ўзяць на кантроль жорсткае забойства студэнткі ў Гомелі.
Новы склад калегіі крымінальных спраў Гомельскага абласнога суду 24 сьнежня мінулага году паўторна абвясьціў сьмяротны прысуд Грунову за забойства студэнткі Емяльянчыкавай. Яго і абскарджвалі сёньня Аляксандар з адвакатам у Вярхоўным судзе, але безвынікова.
Тэарэтычна Груноў можа яшчэ прасіць памілаваньня ў прэзыдэнта, але наўрад ці такая просьба нешта зьменіць у ягоным лёсе.