Яна Івашчанка вучыцца ў менскай гімназіі нумар 6 з матэматычным ухілам. Ніхто зь яе аднаклясьнікаў не размаўляе па-беларуску. Нягледзячы на тое, што ў Яны вельмі шмат сяброў, яна хоча пасябраваць яшчэ і зь беларускамоўнымі дзеткамі. І папрасіла бацьку знайсьці ёй такіх у Менску.