Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барыса Хамайды правялі ператрус


Барыс Хамайда
Барыс Хамайда

Віцебскі апазыцыянэр цяпер адбывае арышт, прысуджаны яму нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Паводле якога падазрэньня праводзілі ператрус у ягонай кватэры, невядома.

Пра тое, што Барыса Хамайду прывезьлі дадому ў міліцэйскай машыне з закратаванымі вокнамі, паведамілі суседзі актывіста. Ператрус, паводле іхных назіраньняў, працягваўся нядоўга — каля гадзіны. Што шукалі міліцыянты ў двухпакаёвай кватэры Хамайды і ці забралі нешта, палічыўшы падазроным, застаецца невядомым.

Магчыма, ператрус зьвязаны з той жа прычынай, дзеля якой Барыс Хамайда апынуўся на «сутках». Яго разам зь сябрам, таксама віцебскім актывістам Аляксандрам Салаўянам, затрымалі 24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі. Затрыманьне адбылося ў пасёлку Руба на ўскраіне Віцебску, пры сабе адзін зь сяброў-актывістаў меў бел-чырвона-белы сьцяг.

Паколькі і Хамайда, і Салаўян ня маюць сем’яў і жывуць адны, пра затрыманьне не было каму паведаміць. І журналісты дазналіся пра гэта не адразу. Знаёмым, якія панесьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня перадачу для актывістаў, патлумачылі, што абодва знаходзяцца ў ІЧУ нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова асудзіла абодвух на трое сутак. Тэрмін гэтага арышту скончыцца сёньня ў 20:15.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG