Актывісту інкрымінаваліся артыкулы 17.1 і 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях.
Максім Вінярскі быў затрыманы пасьля акцыі, прымеркаванай да Дня Волі, у дварах дамоў на вуліцы Багдановіча (на тэрыторыі Савецкага раёну) разам з Аляксандрам Блізьнюком, Леанідам Кулаковым, Уладам Бародкам, Аленай Лазарчык і Сяргеем Мацкойцем. Затрыманых доўга вазілі па горадзе і прывезьлі чамусьці ў РУУС Заводзкага раёну. Чатырох апошніх міліцыянты адпусьцілі 25 сакавіка ўвечары, а Вінярскага і Блізьнюка ноч пратрымалі ў пастарунку.
Сьведкам у судзе з боку абвінавачваньня выступалі два АМАПаўцы, якія затрымлівалі Вінярскага. Яны казалі, што Максім у двары выкрыкваў экстрэмісцкія лёзунгі, нецэнзурна лаяўся.
Што да сьведкі з боку абвінавачанага Леаніда Кулакова, судзьдзя Алена Някрасава заявіла, што суд не давярае ягоным сьведчаньням, бо Кулакоў зацікаўлены, каб Вінярскага апраўдалі.