Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея захапіла 51 украінскі карабель


У Ваенна-марскіх сілах Украіны засталося 11 баявых і дапаможных суднаў.

Сайт espreso.tv апублікаваў поўны сьпіс захопленых расейцамі караблёў Ваенна-марскіх сіл Украіны — усяго захоплена 51 судна, у тым ліку падводная лодка, дэсантныя караблі, тральшчыкі, карвэты, кацеры, буксіры, танкеры, плывучы кран і іншыя баявыя і дапаможныя судны.

Ва Ўкраінскіх ВМС цяпер застаецца 11 суднаў, у тым ліку флягман флёту — фрэгат «Гетман Сагайдачны», які ўдалося вывесьці ў Адэсу, разьведвальны карабель, баявыя кацеры і дапаможныя судны.

Украіна атрымала свае караблі пад час падзелу Чарнаморскага флёту СССР у 90-х гадах, калі большая частка таго флёту адыйшла Расеі.

Цяпер Расея забрала большую частку ВМС Украіны і ўжо вывесіла над яе караблямі расейскія сьцягі.

У Мінабароны Ўкраіны заяўляюць пра перамовы з Расеяй аб вывадзе з Крыма сваіх вайскоўцаў і аб вяртаньні іх узбраеньняў, у тым ліку захопленых караблёў.

Частка ўкраінскіх вайскоўцаў ужо выведзеная з Крыма, частка перайшла на службу ў расейскія ўзброеныя сілы, частка дэмабілізуецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG