Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дылема крымскіх татараў: ляяльнасьць ці калябарацыянізм


Выступаючы сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў УНІАН, адзін зь лідэраў крымскіх татараў Мустафа Джамілёў сказаў, што крымскія татары хочуць правесьці свой рэфэрэндум адносна іх наступных дзеяньняў у Крыме.

Джамілёў нагадаў, што на 29 сакавіка прызначаны нацыянальны зьезд крымскіх татараў у Сімфэропалі, на якім, сярод іншага, будзе абмяркоўвацца пытаньне самавызначэньня крымскіх татараў.

«Пытаньне аб тэрытарыяльнай прыналежнасьці Крыму там разглядацца ня будзе, там будзе пра форму суіснаваньня, і паводле вынікаў рэфэрэндуму і будуць вызначацца нашы наступныя дзеяньні», — сказаў Джамілёў.

Джамілёў распавёў, што ён падчас гутаркі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуцінам сказаў, што «крымскіх татараў ня так шмат, як расейцаў ці кітайцаў. Мы ня будзем з вамі ваяваць, мы будзем нашы дзеяньні каардынаваць з нашым кіраўніцтвам. Калі ўкраінскае кіраўніцтва нас кіне, мы будзем думаць».

Паводле Джамілёва, крымскіх татараў сёньня хвалюе пытаньне, як доўга будзе працягвацца акупацыя, і што будзе рабіць украінская ўлада для вызваленьня сваёй тэрыторыі ад акупантаў.
Уцекачы ў Расею будуць, і ў першую чаргу тыя калябарацыяністы, якія адкрыта здраджвалі сваёй краіне

«Калі вышэйшая праява патрыятызму нашых вайскоўцаў — працяг сьпеваў украінскага гімну і сыход з горда паднятай галавой з акупаванай тэрыторыі, каб пакінуць нас сам на сам з акупантамі — гэта адна справа. Калі адбываюцца нейкія дзеяньні сапраўды дзеля вызваленьня — гэта іншае пытаньне», — адзначыў Джамілёў, дадаўшы, што крымскія татары пакуль ня бачаць канкрэтных крокаў украінскай улады.

Джамілёў падкрэсьліў, што сёньня паўстала пытаньне пра тое, ці браць расейскія пашпарты, паколькі ўсіх, хто працуе ў дзяржустановах, звальняюць як грамадзян Украіны і потым прымаюць ужо як грамадзян Расеі. Разам з тым, дадаў ён, украінская ўлада хоча прыняць закон аб акупаваных тэрыторыях, дзе вызначыць, што любое супрацоўніцтва з акупантамі будзе карацца.

У той жа час ён перакананы, што рана ці позна Крым будзе вызвалены.

«Уцекачы ў Расею будуць, і ў першую чаргу тыя калябарацыяністы, якія адкрыта здраджвалі сваёй краіне», — дадаў Мустафа Джамілёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG