«Мы ведаем, што расейскія ўлады рыхтуюць анэксію Крыму. Таму мы зьвярнуліся да парлямэнту Ўкраіны з заклікам прызнаць статус карэннага народа за крымскімі татарамі і неадкладна забясьпечыць свабоднае волевыяўленьне крымскіх татараў», — заявіў намесьнік старшыні Мэджліса крымскіх татараў Нарыман Джэлял.
Ён адзначыў, што формай забесьпячэньня правоў крымска-татарскага народа на самавызначэньне можа стаць усеўкраінскі рэфэрэндум.
Паводле намесьніка старшыні Мэджліса, нягледзячы на тое, якім будзе далейшае разьвіцьцё падзей у Крыме, такое рашэньне забясьпечыць прысутнасьць украінскай дзяржаўнасьці на Крымскім паўвостраве.
«Усім вядома, што крымскія татары зьяўляюцца пасьлядоўнымі абаронцамі сувэрэннасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, таму мы зьвярнуліся да ўкраінскага парлямэнту, украінскага народа даць нам магчымасьць замацаваць свой статус карэннага народа, прызнаць гэты статус ва Ўкраіне рашэньнем Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Для таго каб мы, замацаваўшыся, маглі адстойваць украінскую дзяржаўнасьць, украінскую сувэрэннасьць у Крыме», — сказаў Джэлял.
17 сакавіка ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны быў зарэгістраваны праект пастановы «Аб заяве Вярхоўнай Рады Ўкраіны адносна гарантыі правоў крымска-татарскага народа ў складзе Ўкраінскай дзяржавы». Гэтым праектам прапануецца прызнаць крымска-татарскі народ карэнным народам Крыму з усімі прававымі і сацыяльнымі наступствамі гэтага статусу, паведамляе УНІАН.