У выданьні сабрана блізу двух сотняў здымкаў непасрэдных удзельнікаў антырасейскага супраціву, а таксама асобаў, якія мелі дачыненьне да тагачаснай кампаніі.
Складальнікі альбому — літаратуразнаўца, архівіст-археограф Язэп Янушкевіч, а таксама ягоная дачка Каміла, магістрантка Беларускай акадэміі мастацтваў. Спадар Язэп расказаў, як ідэя ўвасобілася ў рэальнасьць:
«Ідэя ўзьнікла летась увосень, а канчаткова аформілася ў Закапанэ, калі мне напісаў вядомы ангельскі беларусіст Джым Дынглі з прапановай удзельнічаць у навуковай канфэрэнцыі па Каліноўскаму, якая пры канцы сакавіка адбудзецца ў Лёндане. То бок на дадатак да прэзэнтацыі «Кастусь Каліноўскі і роля яго шматмоўнай спадчыны» — а я на той час ужо выдаў збор ягоных лістоў на пяці мовах «Тварам да шыбеніцы» — узьнікла ідэя зрабіць своеасаблівы альбом-выданьне. Такім чынам, была прапанаваная тэма «Кастусь Каліноўскі і паўстаньне 1863 году ў беларускім і эўрапейскім фоталетапісе».
Паводле суразмоўцы, разам з дачкой яны працавалі ў розных эўрапейскіх і беларускіх архівах, дзе знайшліся, безь перабольшваньня, эксклюзіўныя кадры беларускай гісторыі:
«Аднаму, бясспрэчна, гэта было б цяжка зрабіць, таму мне на дапамогу прыйшла дачка Каміла. Працавалі мы ў архівах і бібліятэках Літвы, Польшчы, Беларусі. У прыватнасьці, навукоўцы мне падказалі пашукаць здымкі ў гарадзенскім архіве».
«Партрэты паўстаньня» выдадзеныя ўласным коштам у Ракаве, дзе і жыве Язэп Янушкевіч. Тым ня меней ён спадзяецца, што дзяржава ўсё ж зацікавіцца ўласнай гісторыяй:
«Пакуль што ўсё робіцца безь дзяржаўнай дапамогі. Але на дзяржаўную ўвагу разьлічваю падчас падрыхтоўкі другога выданьня, паколькі там патрабуюцца разгорнутыя дыяграмы. А гэта надзвычай карпатлівая праца».
Выдаць альбом удалося якраз напярэдадні трагічнай даты: роўна 150 гадоў таму, 22 сакавіка 1864 году, Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні. Агулам за ўдзел у паўстаньні 128 чалавек былі пакараныя сьмерцю, 853 высланыя на катаргу, больш за 12 тысяч прымусова выселеныя, у тым ліку ў Сыбір.