Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы захапілі «Цярнопаль»


15-20 узброеных людзей захапілі карабель «Цярнопаль» у Сэвастопальскай бухце.

Пра гэта «Ўкраінскай праўдзе» паведаміў мічман карабля Аляксей Кірылаў.

Паводле кіраўніка мэдыя-цэнтра Мінабароны Ўкраіны ў Крыме Ўладзіслава Селязьнёва, штурм карабля расейцамі пачаўся сёньня ў другой палове дня.

Напярэдадні расейскія войскі выставілі ўкраінскім вайскоўцам ультыматум, у якім патрабавалі здацца, або пагражалі правесьці штурм.

Ноччу вакол карабля расейскія войскі кідалі гранаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG