«Мы, вядома, сілай нікога ня ўтрымліваем у СНД, але тое, што гэты крок прадпрымаецца зыходзячы не з карэнных інтарэсаў украінскага народа, эканомікі, украінскай сацыяльнай сфэры, а толькі для таго, каб распачаць яшчэ адну антырасейскую акцыю ў чыста прапагандысцкім ключы, для мяне асабіста сумневаў не выклікае», — заявіў кіраўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў, выступаючы ў Дзярждуме.
Напярэдадні сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Парубій паведаміў, што МЗС краіны даручана ўвесьці візавы рэжым з Расейскай Фэдэрацыяй. Ён таксама паведаміў, што Ўкраіна мае намер адмовіцца ад удзелу ў СНД. Паводле Парубія, прынята рашэньне ня толькі спыніць старшынства ў СНД, але і пачаць працэс выхаду з Садружнасьці.
Расейскі МЗС у афіцыйнай заяве паведаміў, што пакуль не атрымаў афіцыйнага паведамленьня аб увядзеньні Ўкраінай візавага рэжыму з РФ.
«Акрамя зьдзіўленьня і жалю, намер украінскага боку выклікаць у нас нічога ня можа, паколькі ў выніку падобных дзеяньняў Кіева значна ўскладняцца кантакты паміж мільёнамі грамадзян дзьвюх дзяржаў, прыгранічныя, міжрэгіянальныя і гуманітарныя сувязі», — адзначылі ў МЗС.