Сталы прадстаўнік Украіны пры органах СНД Іван Бунечка склаў зь сябе паўнамоцтвы старшыні Рады сталых прадстаўнікоў дзяржаў Садружнасьці — у Кіеве прынялі рашэньне пачаць працэдуру выхаду з СНД. Такім чынам, Украіна паўтарае шлях Грузіі, кіраўніцтва якой гэтаксама выйшла з СНД пасьля расейскай агрэсіі 2008 году.
Экс-кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, а цяпер мэдыя-кансультант у расейскім Санкт-Пецярбургу Аляксандар Зімоўскі ў Фэйсбуку так ацаніў рашэньне Кіева спыніць сяброўства ў СНД: «Дзякуй Украіне, што СНД ублюдачнаму нарэшце канец прыйдзе. Выйдзе ненька-Ўкраіна, як піць даць выйдзе...». Спадар Зімоўскі патлумачыў Свабодзе, чым выкліканае непрыняцьце структуры, якая паўстала на руінах СССР:
«Ведаеце, Украіна фактычна і не была сябрам СНД, таму што яна не ратыфікавала асноўны дакумэнт — Статут СНД. Такім чынам, гэта было больш фармальнае сяброўства ў Садружнасьці. І калі яны вырашылі гэта юрыдычна аформіць — гасподзь у дарогу, як кажуць. Сам я стаўлюся да СНД адмоўна: украінскі прыклад паказвае, што ніякай перамоўнай пляцоўкай СНД не зьяўляецца. Вось таму я і выказаўся на той конт, што „бывай, СНД!“ На маё глыбокае перакананьне, у ёй няма цяпер аніякага сэнсу. Ёсьць Цэнтральная Азія, якая часткай далучаецца да Эўразійскага саюзу, ёсьць Беларусь, якая мае саюзную дзяржаву разам з Расеяй. Ну дзе там месца для СНД? Хіба што толькі для чынавенства месца, каб дапрацаваць да пэнсіі. Цэбар такі 20-гадовай даўніны».
Аляксандар Зімоўскі лічыць, што цяперашнія дэмаршы Кіева дастаткова прыпозьненыя, бо сваю пазыцыю трэба было дэманстраваць больш акрэсьлена. У прыватнасьці, для яго дагэтуль застаецца загадкай, чаму ўкраінская армія маўкліва назірала за тым, як разгортвае пазыцыі так званая самаабарона ды падразьдзяленьні расейскай арміі:
«На мой погляд, віна за адыход Крыму Расеі кладзецца на тую частку ўкраінскай эліты, якая пасьля ўцёкаў Януковіча зрабіла стаўку на агрэсіўнае падаўленьне нацыянальных меншасьцяў. Можна выдаць шмат цытатаў на гэты конт, якія гучалі ў Кіеве, але ня будзем марнаваць час. Толькі дадам, што такім чынам была створаная штучная падстава, каб Расея палічыла неабходным умяшацца. Акрамя таго, што тычыцца Крыму, зь невядомых мне прычын украінская армія дала зразумець, што ня можа ўвайсьці ў баявое сутыкненьне зь сіламі самаабароны Крыму, а тым больш з расейскімі войскамі. А далейшае было справай тэхнікі. Асабліва калі ўзяць пад увагу сацыяльны і дэмаграфічны склад крымскага электарату, іншых вынікаў можна было і не чакаць».
Карэспандэнт: «Які лёс наканаваны Ўкраіне? Фэдэратыўны лад, падзел на ўсход і захад?»
«Ёсьць гатовы адказ, што гэта, маўляў, вырашаць самім украінцам. Але ж я ня бачу там такога жорсткага сутыкненьня паміж захадам і ўсходам. Ёсьць там пэўныя актыўныя сілавыя групы, якія намагаюцца неяк уплываць на ўладу. Яны, мяркую, будуць уплываць нейкім чынам і на прэзыдэнцкія выбары — збройным ці не, сказаць цяжка. Будзе ціск на выбарцаў, на выбарчыя ўчасткі — зразумела, там будуць канфлікты. Але жорсткага супрацьстаяньня між Данбасам і Львовам я пакуль ня бачу. Ёсьць канфліктнае поле, таму што паўднёвы ўсход Украіны апынуўся адхілены ад прыняцьця ўладных рашэньняў. Пэўная частка электарату апынулася па-за межамі палітычнай прасторы, як цяпер модна казаць — па-за межамі ўкраінскага палітыкуму. І гэта сапраўды канфліктнае поле».
Журналіст, колішні рэдактар газэты «Знамя юности» Ігар Гукоўскі нарадзіўся ў сям’і вайсковага лётчыка ў Віньніцкай вобласьці, неўзабаве бацьку перавялі на службу ў Севастопаль. Адтуль у прызыўным узросьце Ігара забралі ў войска, служыў у Пружанах на Берасьцейшчыне. Дадому вяртацца ня стаў, паступіў на журфак БДУ і апошнія 25 гадоў жыве ў Менску. У Севастопалі засталіся маці, сястра, пляменьнікі. Нягледзячы на пэрспэктывы візавых абмежаваньняў, спадзяецца, што падчас летніх вакацыяў у Крым трапіць усё ж удасца. Што да цяперашняга статусу паўвострава і Севастопаля ў прыватнасьці, вытокі канфлікту ён бачыць у адсутнасьці цэнтралізаванай улады:
«Колькі да гэтага ўлада ні мянялася, у той жа Севастопаль заўсёды прысылалі чалавека з Кіева, які быў арыентаваны на цэнтральную кіеўскую ўладу. А Расея таксама незразумела як дзейнічала. Яны свае інтарэсы сканцэнтравалі чыста на вайсковых гарнізонах, то бок выключна на той частцы, якую арандавалі. А людзі атрымаліся як бедныя сваякі — ні тым не патрэбныя, ні гэтым. Таму многія зараз і спадзяюцца, што нарэшце будзе нейкая пэўнасьць у гэтым пытаньні. Бо дагэтуль горад быў як бы двайнога падпарадкаваньня: тут і расейскія вайскоўцы, і ўкраінскія ўлады. Яны ня могуць паміж сабой дамовіцца, а насельніцтва пакутуе. Мускуламі гуляюць, а толку ніякага. Жыхары настолькі стаміліся, што ім ужо любая ўлада, але павінна быць улада. А Ўкраіна ім апошнім часам гэта не магла прадэманстраваць. Таму што Крым, пэрыфэрыя, ніколі рукі туды не даходзілі».
Тым часам Масква абвясьціла татальную русыфікацыю Крыму, уключна зь пераводам на расейскі ўзор усяго дакумэнтазвароту. Які статус атрымаюць беларусы, якія апынуліся на падкантрольнай Расеі тэрыторыі? Цікаўлюся ў былога дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі, прадпрымальніка Ўладзімера Кудзінава, які мае бізнэс у Еўпаторыі:
«Я думаю, яшчэ рана пра нешта гаварыць, таму што Дзярждума пакуль не зацьвердзіла дамову аб далучэньні Крыму. Думаю, што нейкі месяц будуць вырашаць пытаньні аб грамадзянстве, а сам працэс адаптацыі да расейскага заканадаўства будзе праходзіць да 1 студзеня 2015 году. Што тычыцца майго цяперашняга статусу, то я грамадзянін Рэспублікі Беларусь. То бок я маю від на жыхарства ва Ўкраіне, і калі дэ-факта той жа Севастопаль будзе на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, то, натуральна, я атрымаю від на жыхарства ў Расеі, але застануся грамадзянінам Беларусі».
Карэспандэнт: «То бок грамадзянства мяняць ня будзеце?»
«Мяркую, што ня варта мяняць, яно ж адзін раз даецца. Я ня маю права выбіраць і быць абраным, а ўва ўсім астатнім меў тыя ж самыя правы, што і грамадзянін Украіны. Напэўна, тое ж будзе і пры Расеі».
20 сакавіка ўкраінскія парлямэнтары зьвярнуліся да ўсясьветнай супольнасьці з заклікам не прызнаваць анэксію Крыму. З гэтай нагоды Вярхоўная Рада прыняла Дэклярацыю «Аб барацьбе за вызваленьне Ўкраіны».

Я ня бачу там такога жорсткага сутыкненьня паміж захадам і ўсходам

Жыхары настолькі стаміліся, што ім ужо любая ўлада, але павінна быць улада