Радыё Свабода: Вы вярнуліся з Украіны перад акупацыяй Крыма Расеяй. Ішла гаворка тады пра верагоднасьць такога разьвіцьця падзей?
Петра Прохазкава: Калі я была ва Ўкраіне, атмасфэра была хвалюючай. Я перажыла там пераломны момант, калі падзеі пасьля крывавага чацьвярга хутка разьвіваліся, з краіны ўцёк прэзыдэнт Януковіч. У мяне было ўражаньне эйфарыі, здавалася, што горшае ўжо Ўкраіна перажыла. Шчыра кажучы, Крым на фоне Майдана тады быў на другім пляне. Думаю, што расейцы выкарыстоўвалі сытуацыю, калі ўсе былі сканцэнтраваныя на Кіеве, а яны вялі падрыхтоўку да Крыма.
Радыё Свабода: Што Вы думаеце аб анэксіі Крыма Расеяй, дзяржавай, якая ў 1994 годзе падпісала мэмарандум, які сярод іншага гарантаваў тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны?
Петра Прохазкава: Зразумела, што Расея парушае цэлы шэраг міжнародных дамоваў, але таксама элемэнтарныя нормы зручных паводзін. Адназначна, што гэта анэксія, акупацыя чужой тэрыторыі. Думаю, што няма сумневаў ў гэтым. Нарэшце большасьць сьвету пагаджаецца з тым, што гэта акупацыя, анэксія. Цяпер пытаньне заключаецца ў тым, як мы на гэта будзем рэагаваць. Пры гэтым усе мы прызнаем, што Крым ёсьць і працягвае заставацца ўкраінскай тэрыторыяй.
Радыё Свабода: У выступе ў аўторак прэзыдэнт Расеі Пуцін адзначыў, што «ў глыбіні сэрца людзей Крым заўсёды быў часткай Расеі» і што трэба будзе гэтую пазыцыю Расеі абараняць. Што Вы можаце сказаць пра апошні выступ прэзыдэнта Пуціна аб уваходжаньні Крыма і Севастопаля ў Расею?
Петра Прохазкава: У ім шэраг нонсэнсаў. Я б хацела перасьцерагчы ад таго, каб успрымаць Пуціна цалкам сур’ёзна, таму што ён скажае факты, у тым ліку гістарычныя факты, часта адкрыта падманвае і прыдумляе. Гэта ўсё выступы, якія разьлічаныя на вушы расейцаў, ён ведае, што за мяжой на гэта ня клюнуць. Пуцін спрабуе пабудаваць сваю царскую недатыкальнасьць аўтарытарнай пазыцыяй у Расеі. Усё тое, пра што ён казаў, гэта паводле міжнароднага погляду — лухта.
А калі ён сьцьвярджае, што Крым заўсёды быў расейскім, чаму тады ў 1994 годзе, калі гаворка ішла пра бязьядзерны статус Украіны, а Украіна атрымала гарантыі сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці, чаму тады Расея ня стала казаць, што хоча выключыць Крым? Якія матывы вялі Расею да анэксіі? Бо я ў Крыму была шмат разоў і ніколі там не адчула ніякай варожасьці паміж расейцамі і ўкраінцамі. Там наогул не было ніякай нацыянальнай праблемы! Гэта толькі такая гульня, сумесь выдумак і хлусьні. Бо мы ўсе ведаем, што Пуцін ўсе сканструяваў сам для сябе.
Радыё Свабода: З улікам цяперашніх рэалій, у прыватнасьці, анэксіі Крыма, ці не здаецца Вам, што эўрапейская супольнасьць, Эўрапейскі Зьвяз здрадзілі Ўкраіне?
Петра Прохазкава: Так, эўрапейская супольнасьць наогул ня можа супраціўляцца такой агрэсіі, якую дэманструе Расея. Эўрапейская супольнасьць можа дзейнічаць у розных эканамічных крызісах, можа казаць вельмі тэарэтычна аб правах чалавека, ці казаць пра новыя хвалі ўцекачоў. Але яна цалкам не была гатовая да такой падзеі, якой зьяўляецца захоп часткі Эўропы, нават калі гэтая краіна не зьяўляецца часткай ЭЗ, але гэта Эўропа. Бо ў Эўропе ўпершыню пасьля Другой сусьветнай вайны дайшло да акупацыі ў такім маштабе, дайшло да агрэсіі адной краіны адносна іншай незалежнай краіны. Эўропа да гэтага цалкам не гатова як дыпляматычна, так і тэхнічна. Усе гэтыя санкцыі, якія спрабуюць увесьці, яны вельмі бяззубыя. Гэта ўсё санкцыі, якія Пуцін прадбачыў і да якіх быў гатовы.
Гэта значыць ён насьміхаецца над тым, як мы робім дакладна ўсё тое, што ён меркаваў. Тут няма ніводнага кроку, які б Расею сур’ёзна закрануў. У гэтай сытуацыі мы можам чакаць толькі аднаго: гэты наступ, пашырэньне, гэта «зьбіраньне земляў», як кажуць у Расеі, ня спыніцца.
Радыё Свабода: Спадарыня Прахазкава, у Вас вялікі досьвед працы ў зонах ваенных канфліктаў. На Вашу думку, ці скончыцца экспансія Расеі захопам Крыма, ці Расея будзе наступаць далей?
Петра Прохазкава: У адпаведнасьці з тым, як працуе расейская прапаганда, асабліва ў апошнія дні, а я гляджу на каналах расейскага тэлебачаньня праграмы пра «пакуты» расейцаў у Харкаве, як цэлы Данбас хацеў бы далучыцца да Расеі, усё гэта ў мяне выклікае адчуваньне, што Расея спрабуе намякнуць тым сваім выразным спосабам, што і гэтыя часткі павінны належаць Расеі. Належаць ўжо таму, што там жыве расейскае насельніцтва і гэта расейскае насельніцтва як бы ўкраінскім насельніцтвам прыгнятаецца.
Расея аргумэнтуе гэта тым, што ўлада ў Кіеве зьяўляецца незаконнай, яны нават выкарыстоўваюць такія словы, што гэта бандэраўцы, фашысты, антысэміты і гэтак далей. Гэта значыць, калі ў Кіеве дзейнічае незаконная ўлада, значыць Масква мае права так сябе паводзіць. Бо расейцам было б добра мець падыходы ў Крым па сушы, а не праз мост праз Керчанскі праліў, які яшчэ не ўсталяваны. Гаворка тут ня толькі пра Ўкраіну.
Радыё Свабода: Як раз пра гэта маё наступнае пытаньне: ці можа Расея пачаць, так бы мовіць, абараняць сваіх грамадзян і ў іншых краінах?
Петра Прохазкава: Думаю, што цяпер наступнай будзе Малдова. У Малдове ўжо ёсьць расейцы, зараз яны ёсьць у Прыднястроўі, а Прыднястроўе хоча ў Расею. Нарэшце, расейскія меншасьці зараз паўсюль у Эўропе. У Чэхіі нават ёсьць гарады, дзе расейцы ўжо хутка стануць большасьцю, напрыклад, Карлавы Вары.
Можам толькі спадзявацца, што сяброўства Чэхіі ў НАТО зьяўляецца несумнеўнай абаронай. Спадзяюся, што гэта не 1938 год і дагаворныя гарантыі нашай бясьпекі працуюць.
Але можа гэта таксама датычыцца краін Балтыі. Думаю, што прыбалты цяпер кажуць, як гэта добра, што яны ўступілі ў НАТО. Думаю, што найперш Пуцін будзе спрабаваць менавіта цяпер акупаваць краіны, якія не зьяўляюцца сябрамі ЭЗ, якія не зьяўляюцца членамі НАТО, будзе спрабаваць так ўскладніць сытуацыю ў тых рэгіёнах, каб гэтыя краіны наогул не змаглі ўступіць у НАТО.
Радыё Свабода: Як Вы думаеце, з улікам апошніх падзей — акупацыі Крыму паўночным суседам, ці зьяўляецца для Ўкраіны прадуктыўным і ў далейшым захоўваць пазаблёкавай статус?
Петра Прохазкава: Думаю, што Ўкраіна павінна неадкладна зараз быць прынята ў Эўрапейскі Зьвяз і ў НАТО. Таму што яна як пазаблёкавая дзяржава ня мае шанцаў ўтрымаць сваю тэрытарыяльную цэласнасьць. Яна ўжо страціла Крым, можа страціць далейшыя тэрыторыі. Адзіны шанец — гэта сапраўды хутка прыняць Украіну ў міжнародныя саюзы і гарантаваць яе бясьпеку. Тады, думаю, Расея бы стала задумвацца. Бо шчыра кажучы, цяпер расейская эканоміка, расейскае войска перажываюць свае ня лепшыя часы...