Расейскамоўе — непазьбежны шлях да анэксіі?
Якая скіраванасьць моўнай палітыкі Расеі? І чаго чакаць ад Расеі пераважна расейскамоўнай Беларусі, якая знаходзіцца ў інфармацыйнай і культурнай прасторы суседняй дзяржавы? Гэтыя ды іншыя пытаньні ў «Свабода бяз гальштукаў» абмяркоўваюць палітык, мовазнаўца Вінцук Вячорка і палітык, мастацтвазнаўца Вацлаў Арэшка. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.