Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн супакойвае Польшчу і Прыбалтыку


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які знаходзіцца зь візытам у Літве, заявіў, што Расея знаходзіцца на «цёмным шляху» да ізаляцыі пасьля далучэньня Крыму.

Падчас сустрэчы з прэзыдэнткай Літвы Даляй Грыбаўскайце і прэзыдэнтам Латвіі Андрысам Берзіньшам, Байдэн паабяцаў, што НАТО адрэагуе «на любую агрэсію» супраць дзяржаў-членаў.

Паводле слоў Байдэна, прэзыдэнт ЗША Барак Абама хацеў бы выкарыстаць маючы адбыцца саміт НАТО ва Ўэльсе, каб пацьвердзіць абавязаньні перад саюзьнікамі, якія выцякаюць з пятага артыкулу дамовы аб калектыўнай абароне.

Грыбаўскайце назвала дзеяньні Расеі ў Крыме «прамой пагрозай нашай рэгіянальнай бясьпецы» і сказала, што павінны быць прынятыя ўсе захады для абароны ад пагроз.

Візыт Байдэна ў Вільню быў часткай двухдзённага рэгіянальнага візыту, каб супакоіць саюзьнікаў у сувязі зь дзеяньнямі Масквы. У аўторак Байдэн знаходзіўся ў Варшаве, дзе сустракаўся з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і прэзыдэнтам Эстоніі Тоомасам Хендрыкам Ільвэсам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG