У Ляпісаў новы альбом і новы вобраз – празорцаў, а зь ім – чарговая карэкцыя аўдыторыі. На гэты раз запішыце й мяне. Дзьве песьні, складзеныя, нібыта, яшчэ да ўсіх майданаў, тым ня менш, сталі дакладным тлумачэньнем сёньняшніх падзей – на Майдане, у Крыме, ва Ўкраіне, у Расеі, у нас, у галовах...
Як гэта заўсёды бывае, рабы падзяліліся на тых, што змагаюцца за сваю волю, і тых, што бароняць сваё рабства. Воіны сьвятла паляць шыны і супрацьстаяць драпежнаму бэркуту, зь імі Хрыстос і Гагарын – гэта з аднаго боку. З другога – ашалелы вар'ят Ленін зь сякерай і бяздумнай прагай рэваншу, матрошкі-уркі і матрошкі-шахідкі, матрошкі-вэтэраны НКВД і матрошкі-цітушкі... У Ляпісаў яны так і прадстаўленыя ў дзьвюх песьнях, у двух кліпах, якія можна глядзець замест камэнтароў адпаведна на каналах «Громадське» і «Россия24».
Цой, які зьяўляецца ў «Воінах сьвятла» недвухсэнсоўна паказвае, што гэтая песьня – «Перамен-2» – праз 25 гадоў, а тое, што мы назіраем навокал – працэс дараспаду СССР, даразлажэньня саўка і рэваншу камунізму.
Было ў мінулым стагодзьдзі дзьве бяды – фашызм і камунізм. І спаборнічалі яны міжсобку ў тым, хто болей народу загоніць у магілу. Пад якімі лёзунгамі – ня так і важна, калі маеш вынік – мільёны трупаў. Але потым счапіліся яны адно з адным і камунізм перамог. Над фашызмам быў суд, Нюрнбэрг, чалавецтва асудзіла забойцаў. А камунізм тым часам застаўся жыць да старасьці. Калі развальваўся СССР, шмат было размоваў пра тое, што камунізм нічым ня лепшы за фашызм і таму трэба правесьці суд над камунізмам. Але на тое не хапіла ні волі, ні рашучасьці новай расейскай улады. І самае галоўнае, аказалася, што камунізм (ці фашызм – цяпер гэта ўжо даўно ня важна), як абуджэньне нізкіх інстынктаў натоўпу – гэта адзіны спосаб утрымаць ад далейшага распаду ўжо не СССР, а Расею – вялізную і бязладную, нічым толкам не аб'яднаную не краіну нават, а шостую ці сёмую частку ўсёй Зямлі.
Словам, суду не было.
Яшчэ многіх спыняла шматаблічнасьць камунізму, тое, што гэтым словам называлі як чорнае, так і белае. А як судзіць хіпі ў майцы з партрэтам Мао? Ці – дабрадушнага фаната Чэ? Нам казалі, што камунізм – гэта любоў, гэта для ўсіх, гэта амаль той самы хрысьціянскі дэкалёг. Фашызм судзіць было прасьцей, бо ён ніколі не апранаўся ў маскі любові, свабоды, плюралізму... Камунізм быццам сам нараджаў сваіх «воінаў сьвятла» – Паўку Карчагіна, Міколку-паравоза і маладагвардзейцаў. Іх судзіць няма як. Але што рабіць з «Чорнай кнігай камунізму» – 100 мільёнаў ахвяраў па ўсім сьвеце?
Цяпер гэта гучыць дзіўна, але калі Пуцін толькі прыйшоў да ўлады, ён сказаў аднойчы, што галоўная задача Расеі – пазбавіцца ад імпэрскасьці. У прынцыпе гэта і мог быць суд над камунізмам – паставіць НКВД на месца, правесьці люстрацыю, і выклікаць усенародны сорам за мільёны ахвяраў, даносаў і ўсяго таго паскудзтва, якое рабіла савецкая Раша. Гэта й было б пазбаўленьнем ад імпэрскасьці. Але адначасова гэта было б і канцом імпэрыі, канцом Расеі, якая яна ёсьць. А на такую рэформу ў Пуціна пры ўсім жаданьні, калі такое й было, не хапіла ні характару, ні фантазіі.
Суду над камунізмам не адбылося, ён застаўся пры ўладзе, прызнаны сьветам і як бы нават увесь такі белы і пушысты, зусім як бы й ня злодзей (бо суду ж не было), а таму як бы яшчэ й пакрыўджаны гэтымі аднятымі тэрыторыямі і звужанымі ўплывамі. Ну проста безь віны пакараны. Так не гадзіцца! Мы, панімаеш, сьвет ад фашызму ўратавалі, а замест падзякі нам – гвалт над рускамоўнымі...
Заўважце, як мова раптам аказалася прычынай усіх прычын. І не аказалася, а заўжды была. І што нам усё жыцьцё вешалі локшыны на вушы, маўляў, мова не галоўнае, сьпярша эканоміка, каўбасу давай – чаго вартая гэтая прапаганда, калі новая кроў пралілася не за эканоміку і нават не за тэрыторыю, а за мову, якая з аднаго боку ўвасабляе свабоду і воінаў сьвятла, а з другога – рабства і матрошку.
Здавалася б, глупства ў наш час казаць пра камунізм і пра Леніна. Але ж менавіта помнік Леніну завалілі ў Кіеве воіны сьвятла. І менавіта помнік Леніну выйшлі ў Данецку бараніць матрошкі-цітушкі. Творчы розум дапытліва шукае новых, адпаведных часу вобразаў і словаў, у якіх сёньня хаваецца рэванш камунізму, рабства і русіфікацыі. Назваць саўком тых, хто таксама сядзіць у фэйсбуку, быццам бы неадэкватна, хоць па сутнасьці яно тое самае. Украіна намацала гэтае слова – цітушка. Ляпіс падключыў да Ўкраіны ўсю вялікую Рашу і атрымалася – матрошка.
Пасьля распаду СССР мінула амаль чвэрць стагодзьдзя і мы цяпер бачым новую фазу гэтага распаду, якая аб’ектыўна мусіць завершыцца расейскім Нюрнбэргам. Сутнасьць працэсу ў гэтым – мусіць быць злоўлены шалёны Ленін зь сякерай, злачынец мусіць быць аддадзены суду. Так, як гэта адбылося ў Нямеччыне, што пасьля суду стала агульнапрызнанай у сьвеце найлепшай краінай для жыцьця.
З украінскіх падзей пачалося гістарычнае 21-е стагодзьдзе. І так, як мы жылі дагэтуль, мы ўжо ніколі жыць ня будзем. І кожны дзень будзе прыносіць усё больш нечаканыя навіны, якія рацыянальным розумам прадбачыць немагчыма. Хіба што гэта будуць прадказаньні творцаў, якія самі робяцца ўдзельнікамі і інсьпіратарамі падзей, таго самага Ляпіса, які неўзабаве выправіцца з канцэртамі ў Харкаў, Данецк і Севастопаль.