Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ абураны авантурай Крамля ва Ўкраіне


Партыя БНФ «выказвае глыбокае абурэньне той авантурай, якую кіраўніцтва Расеі ажыцьцяўляе ва Ўкраіне».

Пра гэта гаворыцца ў прынятай 15 сакавіка ў Менску адмысловай заяве Сойму партыі пра неабходнасьць абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах агрэсіі Расеі ва Ўкраіне.

«Мы разглядаем фактычную акупацыю тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы расійскімі войскамі як акт агрэсіі, якую рэваншысцкія сілы робяць з мэтай помсты народу Ўкраіны за яго эўрапейскі выбар, імкнучыся дэстабілізаваць дзяржаву і захапіць частку яе тэрыторыі», — гаворыцца ў дакумэнце.

Партыя БНФ выказвае «глыбокую трывогу пагрозай перагляду межаў ва Ўсходняй Эўропе, якая ўзьнікла ў выніку агрэсіўных дзеяньняў Расеі і інсьпіраванага Расіяй марыянэткавага ўраду сэпаратыстаў. Прызначаны на 16 сакавіка рэфэрэндум, які праходзіць пад наглядам інтэрвэнтаў і ў атмасфэры тэрору і беззаконьня, ня можа лічыцца легітымным. Гэта ўсяго толькі псэўдаправавое афармленьне вынікаў расейскай інтэрвэнцыі на тэрыторыю незалежнай дзяржавы», — адзначаецца ў заяве.

Партыя БНФ заклікае сусьветную супольнасьць «цьвёрда выступіць у абарону тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя формы ціску на ўрад Расеі з мэтай прымусіць яе адмовіцца ад плянаў захопу тэрыторыі Ўкраіны».

Ад кіраўніцтва Беларусі Партыя БНФ патрабуе «не даваць уцягнуць сябе ў расейска-ўкраінскі канфлікт, у тым ліку не аказваючы расейскаму боку, як агрэсару, ніякай ваеннай ці іншай дапамогі, катэгарычна выключыўшы магчымасьць выкарыстаньня беларускай тэрыторыі, узброеных сіл і аб’ектаў інфраструктуры ў мэтах палітыкі захопу». На думку арганізацыі, прызнаньне анэксіі Крыму або вынікаў рэфэрэндуму недапушчальнае, яно нясе вялікую пагрозу Беларусі.

Акрамя таго, Партыя БНФ папярэджвае ўрад Беларусі пра небясьпеку пашырэньня ў Беларусі агрэсіўнай прапаганды вайны і варожасьці празь дзейнасьць сродкаў масавай інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG