Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча ня толькі анэксіі Крыму, але і фэдэралізацыі Ўкраіны


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Сталі вядомыя дэталі прапановы Расеі па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне.

Расейскае інтэрнэт-выданьне newsru.com апублікавала дакумэнт «Аб групе падтрымкі Ўкраіны», які быў перададзены для падпісаньня амэрыканскаму боку на перамовах у Лёндане кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым.

Праект расейскага дакумэнта па сытуацыі ва Ўкраіне, прапанаваны для падпісаньня амэрыканскаму боку, уключае ў сябе прызнаньне і павагу правоў Крыму «вызначыць свой лёс па выніках свабоднага волевыяўленьня яго насельніцтва ў ходзе рэфэрэндуму 16 сакавіка 2014 году», стварэньне ўва Ўкраіне канстытуцыйнага сходу з роўным прадстаўніцтвам усіх украінскіх рэгіёнаў «для новай фэдэратыўнай Канстытуцыі», а таксама наданьне расейскай мове нароўні з украінскай статусу другой дзяржаўнай мовы.

Тэкст дакумэнту можна пачытаць тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG