У расейскім МЗС заявілі, што ўчора ў Данецку на «мірных дэманстрантаў», якія выступаюць супраць украінскай улады, напалі праварадыкальныя групоўкі, ўзброеныя бітамі і траўматычнай зброяй.
Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Расеі ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў Данецку:
«13 сакавіка ў Данецку адбыліся трагічныя падзеі, пралілася кроў. На мірных дэманстрантаў, якія прыйшлі на вуліцы гораду, каб выказаць сваё стаўленьне да дэструктыўнай пазыцыі людзей, якія называюць сябе ўкраінскай уладай, напалі праварадыкальныя групоўкі, узброеныя траўматычнай зброяй і бітамі, якія напярэдадні пачалі зьяжджацца ў горад зь іншых рэгіёнаў краіны. У выніку сутыкненьняў ёсьць вялікая колькасьць параненых, адзін чалавек загінуў», — гаворыцца ў заяве.
У расійскім МЗС падкрэсьлілі, што кіеўскія ўлады не кантралююць сытуацыю ў краіне.
«Мы неаднаразова заяўлялі, што тыя, хто прыйшоў да ўлады ў Кіеве, павінны раззброіць баевікоў, забясьпечыць бясьпеку насельніцтва і законнае права людзей на правядзеньне мітынгаў. На жаль, як паказваюць падзеі на Ўкраіне, гэтага не адбываецца, кіеўскія ўлады не кантралююць сытуацыю ў краіне», — падкрэсьліваюць дыпляматы.
Таксама адзначаецца, што Расея «ўсьведамляе сваю адказнасьць за жыцьці суайчыньнікаў і суграмадзян на Ўкраіне і пакідае права ўзяць людзей пад абарону».
13 сакавіка ў Данецку мітынг прыхільнікаў адзінай Украіны, які праходзіў увечары на плошчы імя Леніна, завяршыўся нападам агрэсіўна настроеных прарасейскіх актывістаў на іхніх апанэнтаў. Як мінімум адзін чалавек загінуў, каля 10 — пацярпелі.
Людзі прыйшлі на мірную акцыю з плякатамі, зь дзяржаўнымі сьцягамі Ўкраіны.
На гэтую ж плошчу пад сьцягам Расіі падышлі прарасейскія актывісты.
Міліцыя патройным кардонам падзяліла ўдзельнікаў двух мітынгаў. Прарасейскія актывісты паводзілі сябе вельмі агрэсіўна, пастаянна закідваючы сваіх апанэнтаў сырымі курынымі яйкамі, дымавымі шашкамі, пэтардамі і напоўненымі зялёнкай гумовымі вырабамі. Яны скандавалі «Россия!», «Беркут!», «Донбасс — это Россия!» ды інш.
Пасьля мітынгу міліцыя, якая па пэрымэтры ахоўвала ўдзельнікаў акцыі за адзіную Ўкраіну, утварыла калідор, каб мітынгоўцы пакінулі плошчу ў бок далей ад прарасейскіх актывістаў.
Але ўсё роўна пэрыядычна прарасейскія мітынгоўцы нападалі на апанэнтаў і ў розных месцах успыхвалі бойкі. Міліцыя, каб забясьпечыць бясьпеку, пасадзіла ўдзельнікаў мітынгу за адзіную Ўкраіну — чальцоў самаабароны акцыі — у свае 4 аўтобусы, каб вывезьці з плошчы Леніна. Але іх атачылі прарасейскія актывісты, сярод якіх некаторыя былі ўзброеныя палкамі, газавымі балёнчыкамі. Яны атачылі аўтобусы, пачалі біць шкло і распыляць газ, з крыкамі: «Беркут!» кідаць пэтарды ў салён. Праваахоўнікі атачылі аўтобусы жывым шчытом, нікога не затрымліваючы. Частка міліцыі імітавала адыход — ёй удалося захапіць за сабой прарасейскіх актывістаў.
Мітынг скончыўся пасьля 20:00. Паводле дадзеных мэдыкаў, на 21:00 13 сакавіка ў выніку сутыкненьняў паміж удзельнікамі двух мітынгаў на плошчы Леніна ў Данецку загінуў адзін чалавек, яшчэ каля 10 даставілі ў лячэбна-прафіляктычныя ўстановы гораду, але дадзеныя пра колькасьць пацярпелых удакладняліся.
Як стала вядома, загінулы — гэта актывіст абласной партарганізацыі «Свабода» Дзьмітры Чарняўскі.
Данецкая абласная партыйная арганізацыя «Свабода» патрабуе ад старшыні Данецкай абласной дзяржадміністрацыі Сяргея Таруты абвясьціць жалобу па загінулым на мірным мітынгу, пакараць міліцыянтаў за бязьдзейнасьць і звольніць міліцэйскае начальства, паведамляе УНІАН.