Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры плянуе зноў сустрэцца з Лаўровым


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры паведаміў, што правядзе яшчэ адну сустрэчу з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым для абмеркаваньня сытуацыі ва Ўкраіне. Яна плянуецца ў Лёндане 14 сакавіка.

Кэры заявіў падчас слуханьняў у камітэце Палаты прадстаўнікоў, што гэта будзе чарговая гутарка ў шэрагу размоваў, якія ён і прэзыдэнт Абама правялі з расейскімі чыноўнікамі.

Паводле Кэры, ЗША разумеюць наяўнасьць у Расеі глыбокіх гістарычных, культурных і іншых інтарэсаў ва Ўкраіне і, у прыватнасьці, у Крыме, але нішто не можа апраўдаць ваеннага ўварваньня.

Паводле дзяржсакратара, ЗША і іх эўрапейскія партнэры далі Маскве ясна зразумець, што існуе шмат іншых законных шляхоў даць адказ на занепакоенасьць Расеі такім чынам, каб гэта адпавядала памкненьням ўкраінскага народа і адбылося з захаваньнем міжнароднага права.

ЗША прапануюць кіраўніцтву Расеі такі выбар і разам з усім сьветам спадзяюцца, што можна будзе знайсьці такі шлях, які захавае цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны.

Раней Джон Керы адмовіўся ад паездкі ў Маскву да прэзыдэнта Пуціна, паколькі ў Крамлі не адрэагавалі на ранейшы амэрыканскі плян мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў Крыме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG