Шэсьць зьнішчальнікаў F-15 ВПС ЗША, якія павінны ўмацаваць місію супрацьпаветранай абароны НАТА ў краінах Балтыі, прызямліліся на авіябазе ваенна-паветраных сіл Літвы ў Зокняй ў чацвер, паведамляе агенцтва DELFI.
Да гэтага часу НАТО ажыцьцяўляла супрацьпаветраную абарону краін Балтыі чатырма зьнішчальнікамі. Сваіх самалётаў, прыдатных для патруляваньня паветранай прасторы, авіяцыя Літвы, Латвіі і Эстоніі ня мае.