«У Расеі абураныя тым свавольлем, якое цяпер пануе ва ўсходніх абласьцях Украіны ў выніку дзеяньняў баевікоў так званага „правага сэктару“ пры поўным патураньні новых уладаў, як яны сябе называюць...
Украінскія ўлады ў парушэньне ўсіх наяўных двухбаковых пагадненьняў не прапускаюць на тэрыторыю Ўкраіны грамадзян Расейскай Фэдэрацыі, фактычна паставіўшы заслону памежнаму супрацоўніцтву.
Зьдзіўляе сарамлівае маўчаньне нашых заходніх партнэраў, праваахоўных арганізацый, замежных СМІ. Узьнікае пытаньне — дзе ж славутая аб’ектыўнасьць і адданасьць дэмакратыі?» — задаюцца пытаньнем супрацоўнікі расейскага МЗС.
МЗС згадвае, што міліцыя ў Днепрапятроўску затрымала 7 расейскіх журналістаў, а 8 сакавіка ў Харкаве «добра экіпіраваныя людзі ў масках» адкрылі агонь па мірных дэманстрантах.
Усходнія вобласьці Ўкраіны накрыла хваля прарасейскіх і праўкраінскіх мітынгаў, якія суправаджаюцца сутыкненьнямі паміж удзельнікамі. Падчас мітынгу ў Харкаве 1 сакавіка пацярпела больш за 100 чалавек. Прыхільнікаў праўкраінскага выбару жорстка зьбілі невядомыя людзі. Сярод пацярпелых — стрымэр «Радыё Свабода». Яго жорстка зьбівалі, палівалі вадой, плявалі на яго, прымушалі прайсьці праз калідор ганьбы і цалаваць георгіеўскія стужкі. Таксама ў яго спрабавалі забраць тэхніку. Пра зьдзекі і зьбіцьцё заявіў вядомы ўкраінскі пісьменьнік Сяргей Жадан.
Украінскія праваахоўныя органы і СМІ зафіксавалі, што бясчынствы распальваюць грамадзяне Расеі, якія прыяжджаюць з суседніх расейскіх абласьцей. У прыватнасьці, расейцы зрывалі ўкраінскія сьцягі ў Харкаве, Луганску.
Памежныя службы Ўкраіны апошнім часам не дапусьцілі на сваю тэрыторыю больш за 3,5 тысячы расейцаў, падрыхтаваных да ўдзелу ў беспарадках.
Пра недапушчальнасьць вайсковай агрэсіі Расеі ва Ўкраіне заявілі на вышэйшым узроўні ЗША, Канада, Турцыя, Нямеччына, іншыя краіны ЭЗ.
ЗША абвясьціла пра ўвядзеньне візавых абмежаваньняў для асобаў, якія датычныя да дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне. Эўразьвяз заявіў пра спыненьне перамоваў з Расеяй пра зьмякчэньне візавага рэжыму і магчымасьць увядзеньня візавых санкцыяў у дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў.