Калектыў украінскага Нацыянальнага ўнівэрсытэту «Астрожская акадэмія» зьвярнуўся да акадэмічнай супольнасьці Расейскай Фэдэрацыі з заклікам паўплываць на расейскія ўлады, каб не дапусьціць вайну паміж дзьвюма краінамі. У адказ на гэта шэраг прадстаўнікоў акадэмічнай і адукацыйнай супольнасьці Расіі выступілі са зваротам «Не дапусціць ваеннага канфлікту паміж Расіяй і Украінай!».
Украінскія навукоўцы ў сваім звароце пісалі:
«... падтрымка Саветам Фэдэрацыі звароту Прэзыдэнта Расеі з нагоды ўвядзеньня ў Украіну вайсковага кантынгенту, а таксама дзеяньні расейскіх войскаў у Крыме фактычна азначаюць пачатак узброенага ўварваньня. Па нашым глыбокім перакананьні, на сёньняшні дзень расейская грамадзкасьць дэзінфармаваная аб сытуацыі ў Крыме і Ўсходняй Украіне сіламі, якія спрабуюць распаліць варожасьць паміж нашымі народамі, уцягнуць нашы краіны ў крывавую вайну, у якой ня будзе пераможцаў і пераможаных... Ніколі ў нас не ўзьнікала неразуменьня з нагоды мовы або культуры. Мова навукі і адукацыі — гэта мова міру і супрацоўніцтва.
Дарагія калегі, просім вас усімі даступнымі сродкамі паўплываць на вышэйшае кіраўніцтва Расейскі Фэдэрацыі і зрабіць усё магчымае для прадухіленьня вайны паміж нашымі народамі».
У адказ на пасланьне ўкраінскіх калегаў шэраг прадстаўнікоў акадэмічнай і адукацыйнай супольнасьці Расіі выступілі са зваротам «Не дапусьціць ваеннага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай!», у якім сярод іншага гаворыцца:
«Мы выказваем пратэст супраць рашэньня прэзыдэнта РФ, ухваленага Саветам Фэдэрацыі, аб магчымасьці выкарыстаньня расейскіх узброеных сіл на тэрыторыі Ўкраіны.
Выказваючы салідарнасьць з пазыцыяй нашых украінскіх калегаў, мы хочам у гэты цяжкі час падтрымаць народ Украіны, які паказаў ўсяму сьвету імкненьне да свабоды, дэмакратыі, сацыяльнай справядлівасьці...
Разьлічваючы на кансалідацыю грамадзкай думкі расейскай інтэлігенцыі, мы заклікаем усіх навукоўцаў, унівэрсытэцкіх выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў падпісваць і распаўсюджваць гэты ліст. Усімі законнымі сродкамі мы будзем процідзейнічаць нагнятаньню духу варожасьці паміж нашымі народамі. Агульнымі намаганьнямі неабходна зрабіць усё магчымае для прадухіленьня вайны і ўмацаваньня братэрскіх сувязяў паміж Расеяй і Украінай», — гаворыцца ў лісьце.