Гісторыка Андрэя Зубава, прафэсара катэдры філязофіі МДІМА звальняюць з інстытута пасьля артыкула, апублікаванага ім нядаўна ў газэце «Ведомости».
У ім Зубаў, аналізуючы дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны і ўвод расейскіх войскаў у Крым, паказаў на падабенства цяперашняга крызісу да сытуацыі з далучэньнем Аўстрыі да нацысцкай Германіі ў 1938 годзе. Зубаў заявіў пра гібельнасьць для Расеі падобных дзеяньняў.
У інтэрвію Радыё Свабода Зубаў паведаміў, што разглядае тое, што адбываецца зь ім, як экспэрымэнт, які дэманструе стан спраў у Расеі і тым карысны для яго студэнтаў, — гэта значыць гэта зьяўляецца працягам яго пэдагагічнай дзейнасьці:
— Дзьве гадзіны таму загадчык катэдры філязофіі афіцыйна паведаміў мне, што яго выклікаў рэктар і сказаў, каб я выбіраў паміж двума варыянтамі: звольніцца па ўласным жаданьні або звольніць загадам рэктара. Я сказаў, што па ўласным жаданьні звальняцца ня буду. Тады мяне звальняюць па артыкуле. Загаду аб звальненьні яшчэ няма, але размова была вельмі сур’ёзнай.
Спадар Зубаў кажа, што быў гатовы да такога разьвіцьця падзей:
— Прызнацца, так. Я ня быў у гэтым упэўнены, і мне было б вельмі прыемна, калі б нічога падобнага не адбылося, — і гэта сьведчыла б пра тое, што
прынцыпы свабоды выказваньня сваіх думак, свабоды слова захоўваюцца ў нейкай ступені ў Расеі, што любы грамадзянін мае права выказваць свае палітычныя меркаваньні. І гэта нармальна, калі ў іх не ўтрымліваецца ніякіх прынцыповых парушэньняў закона. Паколькі ніхто не прыцягвае мяне ні па якім артыкуле, і я думаю, што мяне няма за што прыцягнуць нават пры вялікім намаганьні, дык мне было б прыемна пераканацца ў тым, што ўсё нармальна. Але сытуацыя іншая, і са свабодай слова ня ўсё так добра, як хацелася б. Я быў да гэтага гатовы і здагадваўся, што ў краіне сытуацыя пагаршаецца, і тое, што можна было рабіць яшчэ тры гады таму, зараз ужо рабіць немагчыма, прынамсі мне. Скажам, выкладаньне ў вышэйшай навучальнай установе і свабода палітычных меркаваньняў становяцца несумяшчальнымі.
— Вы параўноўваеце ўварваньне ў Крым з захопам Аўстрыі Гітлерам.
— Сярод многіх аналёгій розных захопаў, на якія багатае 20-е стагодзьдзе, аналёгіі, зьвязаныя з германскімі бяскроўнымі аншлюсамі 1938-1939 гадоў (гаворка ідзе пра Аўстрыю, Судэты, Маравіі, Клайпеды і гэтак далей) — гэта найбольш блізкія аналёгіі. І там і там этнічная большасьць на землях, і там і там яны жылі цалкам нармальна. У Аўстрыі немцы наогул былі асноўным народам, у Судэтах яны карысталіся ўнутраным самакіраваньнем, правам на мову, на школу, на газэты, у іх унівэрсытэт нават быў. У Мемелі была аўтаномія, быў уласны мясцовы парлямэнт, усе правы. Гэта значыць, ніхто немцаў цалкам не ўшчамляў. Але ў Гітлера была маніякальная прага аднаўленьня Рэйху, разбуранага пасьля Першай сусьветнай вайны, — ён хацеў аб’яднаць ўсіх немцаў. Яго галоўная мэта была — заразіць шавінізмам ўвесь нямецкі народ, таму што далучэньне новых земляў, асабліва населеных суайчыньнікамі, заўсёды выклікае неверагодны энтузіязм натоўпу. І менавіта таму быў праведзены гэты аншлюс, і ва ўсіх выпадках мясцовы народ ня прагнуў ўзьяднаньня: хтосьці хацеў, былі радыкалы, былі памяркоўныя людзі, але з дапамогай спэцслужбаў, эсэсаўцаў, нацысцкай партыі грамадзтва паступова разгойдвалі. Захопы былі ва ўсіх выпадках беззаконнымі, таму што войскі ўступалі на тэрыторыю да таго, як адпаведныя дамовы падпісваліся, альбо яны ўступалі пасьля, калі гэта пагадненьне было проста выломваньнем рук. Так што гэта найбольш блізкія аналёгіі. Тое ж самае адбылося ў Крыме. Зьявіліся людзі без апазнавальных знакаў у поўнай ваеннай амуніцыі, з найноўшым узбраеньнем (гэта быў спэцназ ГРУ Расеі, але афіцыйна гэтага ніхто не абвяшчаў). Былі захопленыя асноўныя аб’екты, у тым ліку парлямэнт, і потым ужо пад абаронай рускіх спэцназаўцаў парлямэнт праводзіць сваю сэсію,
выбірае новага прэм’ер-міністра. Новы прэм’ер-міністар зь вельмі нешматлікай рускай нацыяналістычнай партыі, — яна на выбарах у парлямэнт Крыму атрымала ўсяго 3 адсоткі галасоў. І гэты чалавек просіць рускай дапамогі. Тое ж самае было ў Аўстрыі, калі немцы зьмянілі канцлера. І, адпаведна, гэта дапамога ўжо ёсьць, яна на месцы, заднім лікам ўсё афармляецца, войскі ўсё ўводзяцца і ўводзяцца. Тое ж самае абсалютна. Мэты, можа быць, іншыя ў Пуціна, чым у Гітлера. Таму што ў Гітлера была мэта — пашырэньне тэрыторыі і шавіністычнае адурманьваньне народа, а тут, у першую чаргу, я думаю, мэта — гэта, як цудоўна сказаў Андрэй Іларыёнаў у сваім блогу, зрабіць украінцаў ненавіснымі для рускіх, каб вопыт Майдана ня быў прыняты ў Расеі як свой вопыт, а каб гэта быў вопыт ворага, ад якога трэба адмовіцца і адкідваць. Таму Пуціну было неабходна, каб нейкія сілы " Правага сэктару" Ўкраіны ці ўкраінскіх узброеных сілаў пачалі б супраціў: пачалася б стральба, пралілася б кроў — тады і нянавісьць паўстала б. Але ўкраінцы сябе вядуць ўзрушальна стрымана, — і ўкраінцы, і крымскія татары . І гэта блытае ўсе пляны Пуціна. Ідзе дэзінфармацыя аб тым, што дзесьці хтосьці захапіў нешта, кагосьці забілі, застрэлілі, — усё гэта потым аказваецца поўнай хлусьнёй. І пакуль акупацыя працягваецца, але ў мяне поўнае адчуваньне, што цяпер іншая сусьветная сытуацыя, чым у 1938 годзе, і тады Захад баяўся Савецкага Саюза і камунізму, таму аддаў перавагу Гітлеру перад Сталіным, а цяпер няма гэтай сытуацыі: цяпер Захад кансалідаваны, няма іншай пагрозы, акрамя расейскай пагрозы цяпер, таму ўвесь сьвет, уся дэмакратычная частка сьвету аб’яднаецца супраць гэтай агрэсіі. І мы тут, у Расеі, толькі і чакаем, што Пуцін адумаецца, можа быць, з дапамогай санкцый Захаду, і гэтая агрэсія будзе спыненая.
— Вы пішаце, што Расеі пагражаюць эканамічныя санкцыі, палітычная ізаляцыя, гнеў украінцаў, можа быць, і Турцыі. Гэта высокая цана для Пуціна?
— У «New York Times» зmявілася нататка, што Ангела Мэркель сказала прэзыдэнту Абаме, што, на яе погляд, як псыхоляга (яна ж псыхоляг паводле прафэсіі), «Пуцін проста звар’яцеў». Мне цяжка судзіць, але ў гэтай сытуацыі ніводзін палітоляг ня дасьць ніякага сур’ёзнага прагнозу. Мы заўсёды даем прагнозы, зыходзячы з разумнага, рацыянальнага, хай карысьлівага, хай жорсткага палітыка, але цяпер гэта паводзіны палітыка, які безумоўна страціў розум, — гэта добра відаць. Чаму гэта адбылося — я не ведаю. Страчаны розум па-мэдыцынску або палітычна — я таксама не ведаю. Але дзеяньні яго абсурдныя, таму што санкцыі і ўжо распачаты сёньня рэзкі эканамічны спад, які будзе пераходзіць проста ў развал фінансавага рынку ў Расеі, калі ён ня спыніцца, і ён прывядзе да жабрацтва насельніцтва літаральна за лічаныя месяцы і да вялізнага сацыяльнага пратэсту. Ўжо ня супраць Украіны, ня супраць вайны, а супраць голаду і галечы. І гэты сацыяльны пратэст ахопіць нізы грамадзтва і будзе страшны для ўлады, для Пуціна і ўсіх яго набліжаных.
— Што заахвоціла вас напісаць настолькі рэзкую крытыку?
Проста ўсьведамленьне таго, як казаў калісьці Іван Ільін, якога так любіць Пуцін, што ёсьць сытуацыі, у якіх слова ўжо зьяўляецца справай. Я прыгадаў, што ў той жа Германіі было вельмі мала галасоў супраць гэтых дзеяньняў Гітлера ў дачыненьні да Аўстрыі, Чэхаславакіі, — і гэта было зразумела чаму, але кепска. І мала было такіх галасоў у Эўропе. Трэба было сказаць праўду: па-першае, каб абразуміць маіх суайчыньнікаў, таму што ў інтэрнэце, на сайтах я бачыў, што людзі страчваюць розум і крычаць: «Даеш Крым! Усе прабачым Пуціну, калі ён верне Расеі Крым!» — і гэтак далей. Другая задача — паказаць украінцам, што ня ўсё ў Расеі думаюць так, як Пуцін, і як гэтыя людзі ў інтэрнэце, — што ёсьць іншая Расея. Гэта мая адказнасьць як рускага грамадзяніна. Ёсьць сытуацыі, калі трэба займацца палітыкай, ствараць палітычныя партыі, пісаць тэарэтычныя артыкулы, і ў нейкай ступені я ўсім гэтым займаюся, але цяпер наступіў той момант, калі трэба пачынаць неадкладныя дзеяньні. Я, дарэчы кажучы, вельмі ўдзячны газэце «Ведомости», якая адважылася неадкладна паставіць гэты тэкст на свой сайт, увечары ў суботу.
— Але тэкст — гэта была ваша ініцыятыва?
— Так, мая цалкам. Я напісаў тэкст, ня думаючы, што яго паставяць у якую-небудзь газэту, а думаючы, што яго трэба будзе распаўсюдзіць проста ў сацыяльных сетках. Я напісаў гэты тэкст, падпарадкоўваючыся свайму абавязку, але разам з тым паслаў сваім знаёмым журналістам з «Ведомостей». І вось нечакана тут жа прыйшла такая прапанова.
— Параўнаньне Пуціна зь Гітлерам ўсё ж такі ў гэтым расейскім кантэксьце можна разглядаць як сьмелы крок. Вы не баіцеся мераў у адказ?
— Вядома, баюся. Але ў той жа час — калі салдат падымаецца ў атаку, вядома, ён баіцца, што яго заб’юць, але ёсьць моманты, калі трэба падымацца ў атаку. Так і цяпер. Я стары чалавек, у атаку я ўжо з вінтоўкай пайсьці не магу, мая вінтоўка — гэта мой кампутар.
У ім Зубаў, аналізуючы дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны і ўвод расейскіх войскаў у Крым, паказаў на падабенства цяперашняга крызісу да сытуацыі з далучэньнем Аўстрыі да нацысцкай Германіі ў 1938 годзе. Зубаў заявіў пра гібельнасьць для Расеі падобных дзеяньняў.
У інтэрвію Радыё Свабода Зубаў паведаміў, што разглядае тое, што адбываецца зь ім, як экспэрымэнт, які дэманструе стан спраў у Расеі і тым карысны для яго студэнтаў, — гэта значыць гэта зьяўляецца працягам яго пэдагагічнай дзейнасьці:
— Дзьве гадзіны таму загадчык катэдры філязофіі афіцыйна паведаміў мне, што яго выклікаў рэктар і сказаў, каб я выбіраў паміж двума варыянтамі: звольніцца па ўласным жаданьні або звольніць загадам рэктара. Я сказаў, што па ўласным жаданьні звальняцца ня буду. Тады мяне звальняюць па артыкуле. Загаду аб звальненьні яшчэ няма, але размова была вельмі сур’ёзнай.
Спадар Зубаў кажа, што быў гатовы да такога разьвіцьця падзей:
— Прызнацца, так. Я ня быў у гэтым упэўнены, і мне было б вельмі прыемна, калі б нічога падобнага не адбылося, — і гэта сьведчыла б пра тое, што
выкладаньне ў вышэйшай навучальнай установе і свабода палітычных меркаваньняў становяцца несумяшчальнымі
«Ёсьць моманты, калі трэба падымацца ў атаку »
Напярэдадні Радыё Свабода ўзяло ў Андрэя Зубава іншае інтэрвію, у якім яго папрасілі падрабязьней распавесьці аб гістарычных аналёгіях цяперашніх дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне і запытвалі пра тое, ці гатовы ён да таго, што артыкул стане крыніцай непрыемнасьцяў.— Вы параўноўваеце ўварваньне ў Крым з захопам Аўстрыі Гітлерам.
— Сярод многіх аналёгій розных захопаў, на якія багатае 20-е стагодзьдзе, аналёгіі, зьвязаныя з германскімі бяскроўнымі аншлюсамі 1938-1939 гадоў (гаворка ідзе пра Аўстрыю, Судэты, Маравіі, Клайпеды і гэтак далей) — гэта найбольш блізкія аналёгіі. І там і там этнічная большасьць на землях, і там і там яны жылі цалкам нармальна. У Аўстрыі немцы наогул былі асноўным народам, у Судэтах яны карысталіся ўнутраным самакіраваньнем, правам на мову, на школу, на газэты, у іх унівэрсытэт нават быў. У Мемелі была аўтаномія, быў уласны мясцовы парлямэнт, усе правы. Гэта значыць, ніхто немцаў цалкам не ўшчамляў. Але ў Гітлера была маніякальная прага аднаўленьня Рэйху, разбуранага пасьля Першай сусьветнай вайны, — ён хацеў аб’яднаць ўсіх немцаў. Яго галоўная мэта была — заразіць шавінізмам ўвесь нямецкі народ, таму што далучэньне новых земляў, асабліва населеных суайчыньнікамі, заўсёды выклікае неверагодны энтузіязм натоўпу. І менавіта таму быў праведзены гэты аншлюс, і ва ўсіх выпадках мясцовы народ ня прагнуў ўзьяднаньня: хтосьці хацеў, былі радыкалы, былі памяркоўныя людзі, але з дапамогай спэцслужбаў, эсэсаўцаў, нацысцкай партыі грамадзтва паступова разгойдвалі. Захопы былі ва ўсіх выпадках беззаконнымі, таму што войскі ўступалі на тэрыторыю да таго, як адпаведныя дамовы падпісваліся, альбо яны ўступалі пасьля, калі гэта пагадненьне было проста выломваньнем рук. Так што гэта найбольш блізкія аналёгіі. Тое ж самае адбылося ў Крыме. Зьявіліся людзі без апазнавальных знакаў у поўнай ваеннай амуніцыі, з найноўшым узбраеньнем (гэта быў спэцназ ГРУ Расеі, але афіцыйна гэтага ніхто не абвяшчаў). Былі захопленыя асноўныя аб’екты, у тым ліку парлямэнт, і потым ужо пад абаронай рускіх спэцназаўцаў парлямэнт праводзіць сваю сэсію,
Пуціну трэба зрабіць украінцаў ненавіснымі для рускіх, каб вопыт Майдана ня быў прыняты ў Расеі як свой вопыт, а каб гэта быў вопыт ворага, ад якога трэба адмовіцца і адкідваць