Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з народным паэтам. Эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 18.00


Беларусь разьвітваецца з народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Некалькі тысяч чалавек прыйшлі на цырымонію разьвітаньня ў Менску. Паэта хаваюць у ягоных родных мясьцінах на Вушаччыне пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прыехаў у Кіеў з шэрагам прапановаў, накіраваных на падтрымку новых уладаў Украіны.

Якая цяпер сытуацыя ў Крыме, чаму ўзброеныя сілы Ўкраіны не аказваюць ваеннага супраціву і чаму Расея не прызнае, што там дзейнічаюць яе вайскоўцы? На гэтыя пытаньні нашага радыё адказвае Мікола Сунгуроўскі, дырэктар ваенных праграмаў украінскага дасьледчага цэнтру імя Разумкова.

Сытуацыя ва Ўкраіне робіцца тэмай мясцовых выбараў у Беларусі.

Амбасадар Расеі ў Радзе Бясьпекі ААН Віталь Чуркін у сваім выступе пераблытаў прозьвішча лідэра колішняй Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў «Шухевіч» зрабіўся «Шушкевічам». Рэакцыя экс-старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча — у матэрыяле нашай карэспандэнткі.

«Чаму беларускія ўлады практычна ніяк не выказваюцца наконт ваеннай інтэрвэнцыі Расеі ва Ўкраіне? Як, вы лічыце, Беларусь павінна рэагаваць на гэта?» На такое пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG