Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Кэмэран папярэдзілі Маскву аб «значных стратах» з-за дзеяньняў у Крыме


У тэлефоннай размове прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран назвалі непрымальнымі дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны на тэрыторыі Крыму.

Абама і Кэмэран папярэдзілі Маскву аб «значных стратах» ў выпадку, калі Расея ў бліжэйшыя гадзіны ня выведзе свае войскі з тэрыторыі Крыму.

«Яны пагадзіліся, што дзеяньні Расіі абсалютна непрымальныя. Яны таксама дамовіліся, што для дээскаляцыі канфлікту патрэбен непасрэдны дыялёг паміж Украінай і Расеяй », — піша прэс-сакратар Даўнінг-стрыт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG