«Толькі што даведалася, што здарылася. Я ў шоку. Гэта вялікае гора. Гэта вялікая страта ня толькі для беларускай літаратуры, але і для ўсяго беларускага народу.
Я была ў яго ў чацьвер. Ён напісаў мне верш да дня нараджэньня.
Мы сябравалі амаль 50 гадоў. Нас пазнаёміў Уладзімер Караткевіч на сваім дні нараджэньня 26 лістапада 1967 году. З таго часу мы сябравалі. У 2004 годзе пасьля нашай сустрэчы на прэзэнтацыі кнігі „Быкаў на Свабодзе“ мы дамовіліся, што будзем выдаваць кнігі Рыгора Іванавіча ў Чырвоным касьцёле. Ужо выйшла 12 кніг. Цяпер я вычытваю набор 13-й кнігі „І сьвету ўсяму“. Гэта вершы Барадуліна на 29 мовах, якія мне ўдалося знайсьці.
Ён хацеў жыць.
Ён пісаў кожны дзень. І сёньня пісаў. Мы размаўлялі зь ім а палове на 4-ю. Ён сказаў, што піша новы верш».
Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 году.