З гэтай нагоды Рада БНР прыняла заяву.
"Пасьля матчу, вяртаючы сьцяг, ахова стадыёна патлумачыла свае дзеяньні патрабаваньнем арганізатараў матчу, афіцыйнага прадстаўніка «Газпраму» і беларускага чыноўніка.
Бел-Чырвона-Белы Сьцяг быў дзяржаўным сымбалем Беларусі з 1991 па 1995 гг., гэты ягоны статус быў скасаваны Лукашэнкам праз зьбіцьцё дэпутатаў апазыцыі Беларускага Народнага Фронту непасрэдна ў залі парламэнту і правядзеньне нелегітымнага рэфэрэндуму. Рада БНР, незалежніцкія сілы ў Беларусі і сёньня ўважаюць гэта Сьцяг ў якасьці дзяржаўнага сымбалю краіны; Сьцяг зьяўляецца сымбалем супрацьстаяньня прамаскоўскай дыктатуры. За яго выкарыстаньне ў Беларусі арыштоўваюць і судзяць" - гаворыцца ў заяве.
Рада БНР нагадвае, што "Аляксей Шыдлоўскі быў адным зь першых рэпрэсаваных за бел-чырвона-белы сьцяг. У жніўні 1997 года ён быў арыштаваны і асуджаны на паўтары гады пазбаўленьня волі. У 2008 годзе Шыдлоўскі атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі".
У сувязі са зьбіцьцём спадара Шыдлоўскага Рада БНР заяўляе:
«Выклікае зьдзіўленьне, што ў часе спартовага спаборніцтва ў Чэхіі, краіне, вядомай сваімі дэмакратычнымі традыцыямі і змаганьнем супраць маскоўскай акупацыі 1968 году, дзейнічаюць не законы гэтай краіны — сябра Эўрапейскага Зьвязу, а загады прадстаўнікоў пракрамлёўскай газавай кампаніі і дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі...
Рада БНР зьвяртаецца да адпаведных дзяржаўных органаў Чэскай Рэспублікі з настойлівай просьбай даць належную прававую ацэнку парушальнікам гарантаваных заканадаўстам правоў актывіста беларускай дыяспары. Рада БНР спадзяецца, што ў далейшым падобных дзеяньняў у дачыненьні да беларускага нацыянальнага сымбалю на тэрыторыі Чэскай Рэспублікі ня будзе.
Мы таксама нагадваем, што ў часе чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года, які мае адбыцца неўзабаве ў Менску, дыктатарскі рэжым Лукашэнкі ня ў стане гарантаваць як спатоўцам, гэтак і заўзатарам выкананьня іх правоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў заяве Рады БНР.