Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пачала ваенную агрэсію ў Крыме — в. а. прэзыдэнта


Расея пачала непрыкрытую ваенную агрэсію ў Крыме. Пра гэта на брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе Украіны заявіў старшыня парлямэнту, выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Украіны Аляксандар Турчынаў.

Ён дадаў, што «пад выглядам вучэньняў Расея ўвяла войскі ў Крым». «Яны імкнуцца браць пад кантроль грамадзянскія аб’екты і камунікацыі», — дадаў старшыня Вярхоўнай Рады.

«Яны правакуюць нас на ваенны канфлікт і адпрацоўваюць сцэнар, ідэнтычны абхаскаму, калі, справакаваўшы канфлікт, правялі анэксію тэрыторыі», — сказаў Турчынаў ў звароце да нацыі.

Паводле яго слоў, у гэтыя хвіліны праходзіць пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, прысьвечанае гэтаму пытаньню.

Сёньня ўначы ўзброеныя асобы без апазнавальных знакаў захапілі аэрапорты Сымфэропаля і Сэвастополя (Бэльбэк). Яны ўзялі пад кантроль дзяржаўнае прадпрыемства «Украэрарух», якое ажыцьцяўляе кіраваньне паветранай прасторай над паўвостравам.

У чацьвер узброеныя асобы захапілі памяшканьне Вярхоўнай Рады і Кабінэту міністраў Крыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG