Псыхалягічная вайна расейскіх мэдыяў супраць Украіны, вайсковыя вучэньні блізу ўкраінскай мяжы, прыняцьце антыўкраінскіх рашэньняў Дзярждумай, гульня Януковічам былі толькі прэлюдыяй, кветачкамі. Сапраўднымі ягадкамі стала вайсковая апэрацыя прарасейскіх сілаў у Крыме.
Калі ў жніўні 2008 году РФ пачала ваенную апэрацыю ў Паўднёвай Асэтыі, то фармальнай падставай для гэтага былі два чыньнікі: на тэрыторыі гэтай рэспублікі знаходзіліся расейскія міратворчыя падразьдзяленьні, якія зазналі напад з боку Грузіі; бальшыня насельніцтва Паўднёвай Асэтыі мелі расейскае грамадзянства. Цяпер у Масквы няма нават такога, вельмі хісткага апраўданьня.
Узьнікае пытаньне: навошта гэта патрэбна Расеі? Навошта ўступаць у збройны канфлікт з суседнім славянскім народам? Бо з рацыянальнага гледзішча стратаў для Крамля ад гэтага значна больш, чым здабыткаў.
Па-першае, Расея ўступае ў зацяжны канфлікт з Украінай. Пасьля вайны з Грузіяй прайшло шмат часу, аднак расейска-грузінскія адносіны дагэтуль застаюцца ў стане «халоднай вайны». Тое ж самае чакае і дачыненьні РФ з Украінай, дзяржавай даволі вялікай і геапалітычна значнай.
Па-другое, Масква ідзе на жорсткае палітычнае супрацьстаяньне з Захадам. Рэакцыя ЗША і ЭЗ на адкрыты захоп Крыму будзе даволі жорсткай.
Па-трэцяе, дзеяньні Расеі выклікаюць, мякка кажучы, вялікае непаразуменьне ва ўсіх краін СНД. Бо, напрыклад, той жа Казахстан мае вобласьці, дзе этнічныя расейцы пераважаюць. Ня думаю, што Назарбаеў, гледзячы на Крым, гэтаму ўсьцешыцца.
Дарэчы, хацеў бы зьвярнуць увагу на заяву міністра замежных спраў Беларусі Макея падчас візыту ў Латвію: «Мы зацікаўленыя ў тым, каб Украіна засталася сувэрэннай, незалежнай, тэрытарыяльна цэласнай дзяржавай... Самае важнае — захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць, сувэрэнітэт і незалежнасьць Украіны». Думаю, невыпадкова Макей два разы падкрэсьліў тэзіс пра тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Ня можа быць сумневу, што гэта мяккая крытыка дзеяньняў Расеі ў Крыме.
Дык навошта гэта Расеі? Думаю, украінская рэвалюцыя нанесла Пуціну і ўсёй расейскай эліце цяжкую псыхалягічную траўму. І мы бачым хваравітую, неадэкватную, ірацыянальную рэакцыю. Імпэрскія комплексы і рацыянальнасьць — рэчы дрэнна сумяшчальныя.
Што да Беларусі. Памятаеце, як пасьля краху рэжыму Бакіева ў Кіргізстане Лукашэнка крытыкаваў АДКБ за неўмяшаньне і патрабаваў увесьці правіла, каб саюзьнікі баранілі збанкрутаваных правіцеляў?
Дык вось тое, што цяпер робіць Расея ў Крыме — гэта ці не адказ на прэтэнзіі Лукашэнкі? Хоць Украіна і не ўваходзіць у АДКБ, але сытуацыя вельмі паказальная. То бок калі Расея атрымлівае легітымнае права мець вайсковую прысутнасьць на чужой тэрыторыі, то яна будзе выкарыстоўваць яе ня дзеля абароны тамтэйшых правіцеляў, а дзеля ўласных інтарэсаў.
Дарэчы, вось генэральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа выступіў з заявай адносна ўкраінскіх падзеяў. У ім цяперашнія ўлады Ўкраіны называюцца нелегітымнымі, а Януковіч, фактычна, прызнаецца законным прэзыдэнтам гэтай дзяржавы. Такая пазыцыя не супадае з дыпляматычнай лініяй Беларусі, дый іншых чальцоў АДКБ, хіба акрамя Расеі.
У гэтым кантэксьце зусім па-іншаму пачынае выглядаць ідэя разьмясьціць расейскую авіябазу ў Беларусі. Ці не насьцярожыць Лукашэнку тое, як Расея выкарыстоўвае сваю вайсковую прысутнасьць у Крыме?
28.02.2014 г.