Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўзмацніла ахову адміністрацыйных будынкаў на поўдні і ўсходзе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Андрэй Парубій, сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, заявіў: «Спэцслужбы іншай дзяржавы плянавалі пашырыць апэрацыю (захопу адміністрацыйных будынкаў) яшчэ на некалькі рэгіёнаў».

Парубій таксама дадаў, што Рада рыхтуе шэраг захадаў па лякалізацыі канфлікту ў Крыме. Аднак не ўдакладніў, пра якія менавіта дзеяньні ідзе гаворка.

На просьбу ўдакладніць, што ўжо зроблена, ён нагадаў, што ўкраінскім сілавікам і праваахоўнікам удалося прадухіліць захоп двух аэрапортаў у Крыме расейскімі вайскоўцамі.

На пытаньне, чаму не была праведзена сілавая апэрацыя вызваленьня Вярхоўнай Рады Крыму ад захопнікаў, Парубій патлумачыў:

«Гэтыя людзі былі ўзброеныя нават кулямётамі, і акрамя іх, у будынку знаходзіліся цывільныя асобы, а таму праводзіць баявую апэрацыю было небясьпечна для іх жыцьця».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG