— Сяргей, у мэмуарнай «Доўгай дарозе дадому» Быкаў расказаў, як яшчэ за савецкім часам да яго зьвярнуліся прадстаўнікі гішпанскага выдавецтва з прапановай выдаць Збор твораў, дзе зьмясьціць усё ім напісанае, у тым ліку і забароненае ў СССР. Пісьменьнік адправіў у Мадрыд па ўказаным адрасе рукапісы, якія бясьсьледна прапалі. У тым ліку і «Мёртвым не баліць». Аднак цяпер высьвятляецца, што першы варыянт адной з самых знакамітых аповесьцяў Быкава ўсё ж захаваўся?
— Так, захаваўся. Быкаўскі экзэмпляр аповесьці зьберагаецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва. Гэта менавіта той экзэмпляр, па якім і была ажыцьцёўлена ў 1965 годзе першая публікацыя аповесьці ў часопісе «Маладосьць». І хоць гэты машынапіс крэсьлены-перакрэсьлены рэдактарамі, аднак першапачатковы быкаўскі тэкст лёгка прачытваецца, таму і ўзнавіць яго было нескладана. Дадам таксама, што захаваўся ня толькі гэты машынапіс — некалькі гадоў таму сыны Васіля Ўладзімеравіча Сяргей і Васіль перадалі мне для дасьледаваньня стосы машынапісаў і рукапісаў свайго бацькі. Дык сярод іншага там была і папка, на якой рукой Быкава пазначана: «Ноч пасьля сьвята, год 1965». Гэта адна з раньніх назваў аповесьці, адмовіцца ад якой Быкаву параіў рэдактар «Маладосьці» Пімен Панчанка. І Васіль Уладзімеравіч пагадзіўся, бо, як заўважыў ён сам у лісьце да Панчанкі, «назва сапраўды трохі з падтэкстам, я гэтага не разумеў раней».
— А наколькі сам Быкаў разумеў ужо тады, што яго новая аповесьць па сутнасьці крамольная ў кантэксьце тагачаснай савецкай літаратуры?
— Вядома ж, разумеў. Скажам, увесну 1965 году ён пісаў у лісьце да Ніла Гілевіча: «А з новай аповесьцю ў мяне, відаць, справа будзе доўгая і наўрад ці закончыцца аўтарскай перамогай. Аповесьць атрымалася крутаватая па нораве і, кажуць рэдактары, што ня ў час. Час то юбілейны. Але ў гэты раз і я рашыў не ўступаць і не паддавацца — хапіла мне ўступак з папярэднімі рэчамі, цяпер гэтыя ўступкі вылазяць папрокамі ў крытычных артыкулах. Я не крыўдую, бо вінаваты сам — ня трэба было паддавацца, хай бы лепш яны ляжалі недрукаваныя. А з новай рэччу рашыў быць нязломным».
— У 1965-м «Мёртвым не баліць» выйшла ў «Маладосьці», на самым пачатку 66-га — у перакладзе на расейскую ў «Новом мире». І вось што цікава: пасьля «маладосьцеўскай» публікацыі крытыкі адгукаліся станоўча. Тут можна згадаць рэцэнзію Міхася Стральцова ў «Литературной газете». А шырокамаштабная кампанія шальмаваньня пачалася пасьля таго, як аповесьць надрукаваў Аляксандар Твардоўскі. Дык выходзіць, што «Мёртвым не баліць» не спадабалася камусьці ў Маскве?
— Мяркуючы па тых дакумэнтах, якія сталі вядомыя апошнім часам, гэта сапраўды так, бо данясеньні ў ЦК КПСС падпісаныя ня толькі загадчыкамі аддзелаў ЦК КПСС, але і тагачасным старшынёй КДБ СССР Сямічасным. Тым самым Сямічасным, які быў адным зь ініцыятараў партыйнага перавароту, у выніку якога на зьмену Хрушчову прыйшоў Брэжнеў. Візавалі ж тыя сакрэтныя данясеньні сакратары ЦК КПСС, у тым ліку шэры кардынал Суслаў, які пасьля Хрушчова стаў фактычна другім пасьля Брэжнева чалавекам у партыі і дзяржаве. Менавіта зь яго імем зьвязаныя рэпрэсіі дэмакратычна настроенай інтэлігенцыі — разгром часопіса «Новый мир», выгнаньне з СССР Салжаніцына, высылка акадэміка Сахарава і г.д. Ня выключана, што якраз Суслаў забараніў «Мёртвым не баліць», бо менавіта ён адказваў за ідэалёгію, за цэнзуру і культуру. Першыя загады на шальмаваньне Быкава ў газэты «Правда» і «Красная звезда», ішлі якраз з ЦК КПСС. У выніку аповесьць была забаронена, і па-беларуску не друкавалася 17 гадоў, а ў перакладзе на расейскую — 23 гады.
— Вядома, што беларускі сакратар па ідэалёгіі Аляксандар Кузьмін прыхільна ставіўся да Быкава, але сваю пасаду ён заняў пазьней, на пачатку 70-х. А як ставіўся да Быкава ў той сытуацыі Машэраў?
— Я тут змагу прыгадаць хіба толькі адзін факт: выступаючы на ХХІІІ зьезьдзе КПСС у Маскве 29 сакавіка 1965 году, калі «Новый мир» ужо надрукаваў быкаўскую аповесьць, Машэраў гаварыў: «Аддаючы належнае бясспрэчным посьпехам, якіх дасягнула наша творчая інтэлігенцыя, мы, партыйныя работнікі, ня можам маўчаць і аб тым, што некаторыя літаратары, як справядліва сказана ў Справаздачным дакладзе ЦК, у сваіх творах ганяць гераічнае мінулае савецкіх людзей, чэрняць савецкую рэчаіснасьць». Каго меў на ўвазе Першы сакратар ЦК КПБ? Відаць, усё ж Быкава. Пра гэта ўскосна сьведчыць артыкул «Вопреки правде жизни», які вельмі хутка — менш чым праз два тыдні — зьявіўся ў газэце «Советская Белоруссия», органе ЦК КПБ. Там гаворка ішла ўжо канкрэтна пра «Мёртвым не баліць», пад сумненьне была пастаўлена, за малым выняткам, практычна ўся творчасьць Быкава. Артыкул быў надрукаваны бяз подпісу, што ў тыя часы сьведчыла: у матэрыяле выкладаецца пазыцыя ЦК КПБ.
— Гэта той самы артыкул, які выклікаў абурэньне беларускіх пісьменнікаў, і яны напісалі ліст у ЦК КПБ у абарону Быкава?
— Так, менавіта той артыкул. Пра ліст пісьменьнікаў вядома з успамінаў Генадзя Бураўкіна і Анатоля Вярцінскага, бо гэта яны, у той час маладыя яшчэ паэты, былі яго аўтарамі. Праўда, адшукаць яго ў архівах ЦК КПБ не ўдалося нават такому спрактыкаванаму дасьледчыку як Віталь Скалабан, які першым і расказаў у друку пра «Ліст 53-х». Увогуле, шмат якія рэчы і сёньня застаюцца таямніцамі. Скажам, у архівах беларускага Галоўліту павінны быць дакумэнты, датычныя Быкава, аднак яны і дасюль часткова засакрэчаныя. Гэта здаецца неверагодным — Галоўліт як структура быў скасаваны чвэрць стагодзьдзя таму! Я пытаўся, чаму так адбываецца, і атрымаў адказ: правапераемнікам Галоўліту стаў Савет Міністраў, і менавіта ён павінен прыняць рашэньне аб адкрыцьці архіваў галоўнай цэнзурнай структуры БССР.
— Дык табе так і не ўдалося дабрацца да галоўлітаўскай «спадчыны»?
— Адзіны дакумэнт, які мне ўдалося адшукаць, гэта данясеньне галоўнага беларускага цэнзара Аляксандра Маркевіча ў Маскву, у якім ён даваў справаздачу перад маскоўскім кіраўніцтвам. Маркевіч паведамляў, што беларускі Галоўліт, зрабіўшы шэраг заўваг па «Мёртвым не баліць», папярэдзіў пра тое часопіс «Маладосьць». «Аднак рэдакцыя адхіліла ўсе нашы заўвагі, — пісаў Маркевіч. Галоўны беларускі цэнзар Маскву не інфармаваў — ён даваў справаздачу за відавочны недагляд свайго ведамства. Недагляд, зразумела, з гледзішча ўсесаюзнага Галоўліту. Таму заканамерна будзе выказаць меркаваньне, што антыбыкаўская кампанія — менская, а затым і ўсесаюзная — была ініцыявана ўсё ж у Маскве.
— Аднак, як ты прыгадваў, праўкі рабіліся ў аповесьці «Мёртвым не баліць» і перад першай публікацыяй — у «Маладосьці». Што тады не задаволіла рэдактуру?
— Тут варта прыгадаць адзін зь лістоў Ларысы Геніюш да літаратуразнаўца Міколы Прашковіча, у якім Ларыса Антонаўна дзялілася ўражаньнямі пра «Мёртвым не баліць»: «Аповесьць Васіля сапраўды надзвычайная. Сахно — гэта прататып характэрнага і для сяньняшніх абставінаў начальніка. Мы акружаныя такімі. Яны — гэта бязьлітаснасьць, запярэчаньне разьвіцьцю культуры і гуманізму, гэта спрыт, хітрасьць і сіла, якая здольная выкарыстаць і ўтапіць у брудзе і загубіць усё найшляхотнейшае, да чаго дапрацавалася людзкасьць. О, як жа адчуў іх Васіль! Боль і пратэст аж крычаць са старонак часопісу».
— Ларыса Геніюш была вельмі ўважлівай чытачкай Быкава. Глядзела, што называецца, у корань...
— Так, але і рэдактары «Маладосьці» глядзелі ў корань. Яны выкрэсьлівалі якраз тое, пра што пісала Ларыса Геніюш. Таму шмат скаротаў зьвязана найперш з асабістам Сахно. Першапачаткова Быкаў зрабіў Сахно сьмершаўцам, але ў чыставой вэрсіі называе яго ўжо «штабным афіцэрам». Але ўсё роўна ў «Мёртвым не баліць» былі зробленыя шматлікія купюры — больш за 200! Яны датычылі найперш вобраза сьмершаўца Сахно. Напрыклад, зьнятыя былі наступныя характарыстыкі: «Няўжо ён такі і павінен быць паводле ягонай пасады? Якая тады нялюдзкая тая пасада!»; «такі дурань можа і сапраўды стрэліць», «Сахно быў наша няшчасьце, наша кара, яго ніхто не любіў і многія баяліся. Але ў начальства, відаць па ўсім, ён карыстаўся даверам, як уедлівы спраўны службіст і, галоўнае, за сваю пастаянную жорсткасць у адносінах да людзей». Скароты часам рабіліся настолькі неахайна, што потым крытыкі папракалі Быкава, быццам той пачынае і не даводзіць да канца сюжэтныя лініі. Як вядома, своеасаблівым двайніком Сахно ў «Мёртвым не баліць» зьяўляецца былы старшыня ваеннага трыбуналу Гарбацюк. І многія характарыстыкі Гарбацюка таксама былі выкрасьлены, напрыклад: «культаўскі пасьледыш», «тыповы культаўскі рудымэнт», «дробязны асколак культу». Дарэчы, з тэксту выкрэсьлівалася і любое прыгадваньне сумнавядомога загаду Сталіна, які савецкая прапаганда называла: «Ни шагу назад!». Гэты загад пад нумарам 227 ад 28 ліпеня 1942 г. забараняў пад пагрозай расстрэлу любое адступленьне. Выключна ў быкаўскім машынапісе засталіся імёны Сталіна і Берыі. Імя Сталіна толькі аднойчы фігуруе ў аповесьці, прычым складваецца ўражаньне, што засталося яно па рэдактарскім недаглядзе.
— Калі не памыляюся, некаторыя творы Быкава цэнзураваліся шматкроць, пры кожнай новай публікацыі. А як было зь «Мёртвым не баліць»?
— Ужо ў пачатку 80-х, калі аповесьць мелася выйсьці ў чатырохтомніку Быкава, цэнзура папросту зьняла аповесьць. Яна выйшла толькі дзякуючы рашучай і прынцыповай пазыцыі дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міхала Дубянецкага. Ён зьвярнуўся з тэлеграмай да сакратара ЦК КПСС Міхаіла Зімяніна, у якой прасіў выратаваць «значную духоўную каштоўнасьць ад сярэднявечнага кастра, а нашу выдавецкую практыку ад ганьбы». Справа ў тым, што супраць друкаваньня «Мёртвым не баліць» выступаў Уладзімер Сеўрук, які працаваў у апараце ЦК КПСС. Той самы Сеўрук, які, па сутнасьці, кар’еру зрабіў на Быкаве, калі яшчэ ў 1966 годзе выступіў у газэце «Правда» з крытыкай «Мёртвым не баліць» і з таго часу не пакідаў пісьменьніка ў спакоі цягам усяго ягонага жыцьця.
— А ці не шкадаваў Быкаў, што надрукаваў аповесьць у «Новом мире» Твардоўскага? Бо, наколькі я разумею, калі б не было гэтай публікацыі, магчыма, у ягоным жыцьці магло быць нашмат менш непрыемнасьцяў.
— Тут можна прыгадаць словы самога Васіля Быкава ў размове з Алесем Адамовічам: «Некаторыя нават з маіх сяброў наракалі: Твардоўскі падставіў, не трэба было друкаваць, ніхто б цябе не чапаў. А я так лічу: Твардоўскі для нас з табой, Саша, быў як паратунак. Але паратунак у іншым — маральным сэнсе. Мы выканалі стары запавет: не забі! Не забілі ў сабе сумленьне і засталіся вернымі праўдзе. Хоць і маленькай, прыватнай праўдзе пра наша страшнае крывавае мінулае». Размова гэтая адбылася ўжо на пачатку 80-х гадоў.
— Выданьне бесцэнзурнага Быкава — справа пачэсная. Але, відаць, і клопатная. Хто дапамагае табе ў ажыцьцяўленьні гэтага праекту?
— Кніга «Мёртвым не баліць. Без цэнзуры» была падрыхтавана некалькі гадоў таму. Між іншым, калі я паказаў машынапіс аповесьці ўдаве Быкава Ірыне Міхайлаўне, яна адразу ўспомніла: «Гэта я друкавала». Тут трэба заўважыць, што Ірына Міхайлаўна была цягам сарака гадоў літаратурным сакратаром мужа. І калі я спытаў: «Ці можна гэта друкаваць?», Ірына Міхайлаўна адказала: «Гэта трэба друкаваць!». Але бесцэнзурная рэдакцыя «Мёртвым не баліць» доўга ляжала бяз руху, пакуль пра яе не даведаўся вядомы бізнэсовец і мэцэнат Павал Бераговіч, які адразу ж ахвотна пагадзіўся дапамагчы. І гэта ўдвая сымбалічна. Па-першае, у чэрвені будуць адзначацца 90-я ўгодкі Быкава. Па-другое, Павал Бераговіч, хоць паходжаньнем зь Екацярынбургу, аднак этнічны беларус, і першая беларуская кніга, якую ён прачытаў, была «Дажыць да зялёнай травы...» — ліставаньне Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Спадзяюся, увесну, калі зазелянее трава, кніга «Мёртвым не баліць. Без цэнзуры» выйдзе ў сьвет. А замовіць кнігу можна ўжо сёньня на сайце: www.labadzenka.by.
— Аўтэнтычны Быкаў — зьява ў гісторыі літаратуры. Але... У 2000 годзе я падрыхтаваў для «Беларускага кнігазбору» том Ларысы Геніюш, дзе аднавіў скарочаныя савецкай цэнзурай тэксты. Праз год выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала зборнік Геніюш «Гасьціна», дзе перадрукавала... зьнявечаныя цэнзурай вершы. Ці ня адбудзецца падобнае і з творамі Быкава?
— Тое, што адбылося з выданьнем кнігі Ларысы Геніюш, — факт, безумоўна, прыкры. Што ж тычыцца аповесьці «Мёртвым не баліць», дык шчыра спадзяюся, што наша выданьне стане падмуркам для будучых перавыданьняў. І справа тут зусім ня ў тым, што я нейкім чынам спрычыніўся... Вядомыя дакумэнтальныя сьведчаньні самога Васіля Быкава, які шкадаваў пра тое, што згубіўся першы варыянт «Мёртвым не баліць». Але, калі вярнуцца да пачатку нашай гутаркі, ён захаваўся — гэта менавіта той самы быкаўскі машынапіс, дзе ёсьць рука аўтара. І я перакананы, што ў будучыні друкаваць аповесьць трэба менавіта па адшуканым варыянце. Бо гэта ёсьць, па сутнасьці, воля самога аўтара.