Украіна апошніх дзён. Рэвалюцыянэры руйнуюць помнікі Леніну, зьнішчаюць савецкую сымболіку, падпалілі дом лідэра камуністаў. Ці такія дзеяньні — непазьбежны складнік любой рэвалюцыі? Ці адрозьніваюцца рэвалюцыі ў ХХІ стагодзьдзі ад рэвалюцыяў мінулых эпохаў?