Прозьвішчы затрыманых Сьледчы камітэт не паведаміў. Між тым вядома, што дзяржаўным канцэрнам «Беллегпрам» кіраваў Міхаіл Сучкоў, якога Аляксандар Лукашэнка прызначыў на гэтую пасаду зусім нядаўна — у канцы 2012 году. Раней, з 2011 году, Сучкоў быў гендырэктарам ААТ «Сукно». У сьнежні 2012 году, наведваючы другое буйное прадпрыемства «Беллегпраму» ў Менску — ААТ «Камволь», — Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасады гендырэктара Сьвятлану Стрыжак і даў даручэньне праваахоўнікам «пільна прыгледзецца» да кіраўніцтва канцэрну «Беллегпрам». «Там трэба чыстку, напэўна, правесьці добрую. Але там ёсьць і добрыя людзі, якія хочуць працаваць», — сказаў падчас візыту на камвольную фабрыку Аляксандар Лукашэнка.
Затрымалі Міхаіла Сучкова нібыта падчас атрыманьня хабару, памеру якога Сьледчы камітэт не называе. Ці гэта супадзеньне, ці не, што затрыманьне адбылося празь лічаныя дні пасьля таго, як у Кіеве перамог Майдан, дзе адным з асноўных лёзунгаў быў антыкарупцыйны лёзунг «Банду — гэць!»?
Незалежны журналіст Сяргей Сацук, спасылаючыся на канфідэнцыйныя зьвесткі, кажа, што ў Міхаіла Сучкова сярод сілавых структураў даўно склалася дрэнная рэпутацыя і яго арышт быў толькі справай часу:
«Наколькі мне вядома, вельмі шмат яму „адшпілялі“ з прадпрыемстваў. Таму пытаньне было ня ў Слонімскай фабрыцы, а ў тым, якая з фабрык трапіцца апэратыўнікам пад руку. Вялася распрацоўка, і натрапілі на Слонімскую».
Дырэктарка Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі, пра затрыманьне якой, таксама не называючы прозьвішча, паведаміў Сьледчы камітэт, — гэта Валянціна Вянцкоўская, якая ўзначальвала фабрыку каля 5 гадоў. Паводле слонімскага журналіста Віктара Валадашчука, рэпутацыя ў Валянціны Вянцкоўскай у горадзе добрая:
«Людзі кажуць, што чалавек яна добры. Кажуць, што як прыйшла, дык зрабіла, што фабрыка пачала працаваць, а раней праз тыдзень стаяла. Людзі пачалі грошы нармальныя атрымліваць. Шчыльна займалася інвэстыцыямі, усталёўвала новыя станкі, уводзіла новыя тэхналёгіі. І паводзіла сябе без „выпяндросаў“. У п’янках, якія ладзяць начальнікі, ня ўдзельнічала, магла і пешшу прыйсьці на працу, а не ў лімузыне прыехаць, як некаторыя. Але ўсякае бывае. Хутчэй за ўсё — нейкія праблемы вытворчыя вырашала, і вось...»
Былы прадпрымальнік і палітвязень Андрэй Бандарэнка не выключае, што загад на новы віток барацьбы з карупцыяй Аляксандар Лукашэнка аддаў менавіта пад уражаньнем ад падзеяў ува Ўкраіне: «Барацьба з карупцыяй — адзінае, што можа прад’явіць сваім выбарцам Аляксандар Лукашэнка з таго, што абяцаў, калі першы раз стаў прэзыдэнтам». Са свайго турэмнага досьведу, аднак, Андрэй Бандарэнка ня лічыць, што беларускія карупцыянэры сапраўды цалкам адпавядаюць гэтаму азначэньню:
«Трэба вельмі асьцярожна ставіцца да тых паказчыкаў карупцыі, якія нам малююць праваахоўныя структуры. Бо дзеля чарговай зорачкі яны здольныя пайсьці на што заўгодна. У тым ліку на задавальненьне асабістых амбіцыяў, перасьлед палітычных апанэнтаў, замест таго, каб сапраўды змагацца з карупцыяй. А галоўнае, трэба разумець, што асноўныя карупцыянэры застаюцца па-за межамі расьсьледаваньня. Гэта гэтак званыя „кашалькі“ Лукашэнкі. Як бы Лукашэнка ні стараўся змагацца з карупцыяй, менавіта сваім стаўленьнем да эканомікі і палітыкі ён дае штуршок да кланавасьці ў Беларусі і да таго, што адбывалася ўва Ўкраіне».

Наколькі мне вядома, вельмі шмат яму „адшпілялі“ з прадпрыемстваў

Барацьба з карупцыяй — адзінае, што можа прад’явіць сваім выбарцам Аляксандар Лукашэнка з таго, што абяцаў, калі першы раз стаў прэзыдэнтам