Расейскі міністар просіць калег «выкарыстаць свій уплыў, каб дамагчыся неадкладнага выкананьня абавязальніцтваў і ўтаймаваньня пагромнікаў-малойчыкаў».
Паводле паведамленьняў прэс-службы МЗС Расеі, Сяргея Лаўрова непакояць падзеі ў Кіеве.
«Лаўроў выказаў найсур’ёзьнейшую занепакоенасьць недамоваздатнасьцю падпісантаў дамовы ў Кіеве 21 лютага. Апазыцыя ня толькі не выканала аніводнага з сваіх абавязкаў, але яшчэ і высоўвае новыя патрабаваньні, зважае на патрабаваньні ўзброеных экстрэмістаў і пагромнікаў, дзеяньні якіх уяўляюць напроставую пагрозу суверэнітэту і канстытуцыйнаму ладу Ўкраіны», — сьцьвярджае Лаўроў.
«Час спыніць уводзіць у зман сусьветную грамадзкасьць і ўдаваць, што сёньняшні Майдан прадстаўляе інтарэсы ўкраінскага народу», — зазначае МЗС Расеі.