Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гатовы выкупіць сваю віну кроўю» — украінскія спэцназаўцы каюцца


Украінскія спэцназаўцы каюцца
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:37 0:00
Наўпроставы лінк

Украінскія спэцназаўцы каюцца

Кожны з сарака ровенскіх «беркутаўцаў», якія прыбылі з Кіева, публічна пакаяўся сёньня перад землякамі за «ўдзел у крывавай вайне супраць уласнага народа».

Увечары пад сцэнай Ровенскага Эўрамайдану сумесна маліліся байцы «Правага сэктару» і «Беркуту». «Правы сэктар», як і абяцаў, прыйшоў на веча бяз масак. «Беркутаўцы» былі ў цывільным.

Іх камандзір, Іван Коцяш, са сьлязамі на вачах прасіў прабачэньня за бясчынствы, якіх, як ён запэўнівае, ён і яго хлопцы не рабілі. Коцяш папрасіў у землякоў індульгенцыю — дазволіць у далейшым ахоўваць правапарадак і спакой, гэта значыць, застацца ў шэрагах праваахоўнікаў.

Людзі такога дазволу не далі, нягледзячы на тое, што Коцяш і байцы запэўнівалі, што ня бралі ў рукі агнястрэльнай зброі. Калі Ровенскае падразьдзяленьне стаяла «у глыбокім тыле», то адкуль жа тады сярод іх сямёра параненых, пыталіся грамадзяне. Гучалі крыкі «Ганьба» і «На калені».

Лідэрам Эўрамайдану і «Правага сэктару» ледзь удалося супакоіць людзей, якія супакоіліся толькі пасьля публічнага раскаяньня кожнага са службоўцаў.

Пасьля завяршэньня веча «беркутаўцаў» правялі «калідорам ганьбы».

Незадоўга да гэтага на ўезьдзе ў Роўна землякі стварылі жывы «калідор славы» , сустракаючы цела аднаго з загінулых ад кулі снайпэра на кіеўскім Майдане, 27-гадовага Аляксандра Храпачэнкі. Разьвітаньне з трыма загінулымі адбудзецца ў нядзелю ў абласным музычна-драматычным тэатры, дзе працаваў Аляксандар.



ЖЫВЫ БЛОГ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG