Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Набыткі і страты беларускай мовы. Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 20:00


Госьць эфіру – беларускі журналіст у Кіеве Юры Сьвірко. Там сёньня дасягнутае пагадненьне аб правядзеньні дачасных парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў. Вярхоўная Рада прагаласавала за вяртаньне да канстытуцыі 2004 году і за адстаўку міністра ўнутраных справаў Захарчанкі.

Сёньня, у Міжнародны дзень роднай мовы, спэцыялісты канстатуюць, што найбольшыя страты беларуская мова нясе ў сыстэме адукацыі.

Ва ўсім сьвеце з курэньнем змагаюцца, а ў Горадні – прапагандуюць: у самых людных месцах гораду ўсталявалі больш за 30 спэцыялізаваных тытунёвых шапікаў.

Сталкеры Свабоды. Краязнавец з Валожына Георгі Каржанеўскі расказвае пра гісторыю 42-гадовага зьняволеньня свайго бацькі Міколы.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG