Многія пажылыя або хворыя людзі, якія падаліся для савецкіх карнікаў занадта слабымі, каб вытрымаць падарожжа, былі імі забітыя адразу, у ноч 23 лютага 1944 году.
Мухазара Джабраілава, якой падчас дэпартацыі было 13 гадоў, сказала нашаму радыё, што энкавэдысты застрэлілі ў іхнай вёсцы яе двух малалетніх сваякоў, а таксама цётку і дзядзьку.
«Мае сваякі былі пахаваныя на месцы, іх проста паклалі на зямлю і прысыпалі пяском. У тым месцы і сёньня ёсьць малы курганчык. Калі прыбег іхны бацька, яго таксама застрэлілі і пахавалі ў тым самым месцы. Такім чынам загінулі ўсе трое» – сказала Мухазар Джабраілава.
Джабраілава і астатнія сямейнікі, разам з усім чачэнскім народам, былі загружаныя ў вагоны для перавозу жывёлы і вывезеныя ў Казахстан. Невялікую частку чачэнцаў і інгушоў вывезьлі ў Сыбір і Кіргістан.
Сталін абвінаваціў усіх чачэнцаў і інгушоў у супрацоўніцтве зь немцамі і вырашыў пакараць іх за гэта поўнай дэпартацыяй.
Дэпартаванымі былі таксама чачэнцы, якія служылі ў Чырвонай арміі і змагаліся зь немцамі. Салман Дудаеў, які ваяваў у акопах пад Сталінградам, сказаў нашаму радыё, што ён дазнаўся пра сваю дэпартацыю проста з фронту ад камандзіра-ўкраінца:
«У яго вачах былі сьлёзы. Ён падышоў да мяне, абняў мяне і сказаў: Сынок, я ня змог табе сказаць гэтага некалькі дзён, але цяпер я мушу. Чачэнцы нараджаюцца ваярамі і яны добра змагаюцца. Мне вельмі шкада, але я не магу не паслухаць загаду».
Дудаева адразу дэмабілізавалі, і пасьля месячнага падарожжа ў быдлячым вагоне ён апынуўся ў горадзе Ленінагорск у Казахстане, блізка мяжы з Кітаем. Пасьля паўгода бясплённых пошукаў сваіх родных у Казахстане Дудаеў – рызыкуючы атрымаць тэрмін 25 гадоў у гулагу – нелегальна пераехаў у Кіргістан, дзе ўзьяднаўся са сваёй сям’ёй.
Тым з чачэнцаў і інгушоў, якія выжылі ў пустэльным стэпе Казахстану, дазволілі вярнуцца на сваю бацькаўшчыну ў 1956 годзе, тры гады пасьля сьмерці Сталіна. Але яны ледзьве пазналі сваю родную старонку. У іхныя дамы ўсяліліся чужынцы, чужынцы забралі іхную зямлю. Савецкія ўлады разбурылі сотні мячэцяў і спалілі мноства старажытных рукапісаў на чачэнскай і інгускай мовах, панішчылі могільнікі і абарончыя збудаваньні ў гарах. Шмат хто з раней дэпартаваных ад роспачы і жаху вярнуўся назад у Казахстан. Другая хваля чачэнскіх уцекачоў зьявілася ў Казахстане ў 1994 годзе, калі пачалася першая чачэнская вайна.