Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На раніцу 19-га лютага ў Кіеве налічылі 27 загіблых


Грамадзкі Сэктар Эўрамайдану паведамляе пра 20 ахвяраў супрацьстаяньня ў Кіеве на 3.30 раніцы 19 лютага па мясцовым часе. МУС Украіны ў сваю чаргу паведамляе пра 7 загінулых сярод сілавікоў.

Шпіталі Кіева перапоўненыя параненымі, з пашкоджаньнямі рознай ступені цяжкасьці.

Перапоўненыя таксама і грамадзкія шпіталі пратэстоўцаў, асноўны зь якіх знаходзіцца ў Міхайлаўскім саборы Кіева. Пасьля паўночы Міхайлаўскі сабор атакавалі 300 невядомых, узброеных траўматычным зброяй. Гэтыя людзі стралялі ў машыны тых, хто прывозіў параненых або праяжджаў паўз сабор.

У некаторых грамадзкіх шпіталях знаходзяцца і пацярпелыя байцы «Беркуту», і бандыты, якія атакавалі людзей на вуліцах, адзначае Грамадзкі сэктар.

Паводле падлікаў арганізацыі, болей за 30 000 людзей знаходзіцца на Майдане.

У некаторых раёнах Кіева людзі, якія не могуць патрапіць на блякаваны Майдан незалежнасьці, выходзяць на вуліцы і стаяць там.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG