«Кітаец на попу сеў — пры чым тут чыноўнікі?»
Беларусь у агульнакамандным мэдальным заліку сочынскай Алімпіяды займае сёмае месца, апярэджваючы каманды Канады, Францыі, Кітая, Вялікабрытаніі. «Ці зьвязваеце вы перамогі беларускіх алімпійцаў у Сочы з намаганьнямі ўлады, заслугамі чыноўнікаў? Чаму?» Гэтыя пытаньні мінакам на вуліцах Менску задавала Галіна Абакунчык.