18 лютага праект «Stand-up Pro» пры падтрымцы «Арт Сядзібы» запрашае на шоў «Стэндап Кавярня».
Стэндап — адзін з найпапулярнейшых гумарыстычных жанраў у сьвеце, у якім комікі ўздымаюць якія заўгодна праблемы і вырашаюць іх з гумарам. Стэндап-шоў ужо сталі звыклай зьявай для нашай краіны. Год у Менску існуе і пасьпяхова разьвіваецца праект «Stand-up Pro», які аб’ядноўвае найбольш таленавітых і працавітых «стэндапэраў» нашай краіны.
Цяпер айчынныя майстры размоўнага жанру вырашылі прадэманстраваць, што глядзець на праблемы з гумарам можна і па-беларуску.
Арганізатар «Стэндап Кавярні» Яўген Сьвірыдовіч апавёў Свабодзе:
«Яшчэ два гады таму мы нават не маглі сабе ўявіць, што будзем рабіць беларускамоўнае стэндап-шоў, і наогул — проста стэндап-шоў. Амаль усе, хто цяпер у нас займаецца стэндапам, гулялі ці працягваюць гуляць у КВЗ. Хтосьці з нас паглядзеў у інтэрнэце канцэрты заходніх комікаў і захацеў выступіць у гэтым жанры, камусьці проста стала нецікава ў КВЗ.
Урэшце сфармавалася група людзей, якія хацелі паспрабаваць сябе ў стэндапе, але не было дзе. Таму мы вырашылі зрабіць свой праект. На першым мерапрыемстве было 7 удзельнікаў і каля 20 гледачоў. Але ўсім спадабалася, і вельмі хуткімі тэмпамі пайшоў рост як колькасьці гледачоў, так і колькасьці выступоўцаў. Цяпер на нашыя канцэрты нават у будзённыя дні прыходзіць больш за 200 чалавек, а шмат хто з нашых стэндапэраў пасьпяхова ўдзельнічае ў розных гумарыстычных шоў на ТНТ.
Cтэндап, як і ўсё навокал, разьвіваецца па сьпіралі: зараз сфармавалася група людзей, якія б хацелі жартаваць на беларускай мове. І нам самім цікава, што з гэтага атрымаецца праз год».
У аўторак, 18 лютага, у стэйк-хаўсе «Newman» (вуліца Няміга, 36) стэндап-комікі зь Менску, Берасьця, Гомеля, Жодзіна і Слуцку паспаборнічаюць у досьціпах на першым беларускамоўным гумарыстычным шоў «Стэндап Кавярня». Пачатак а 20.00. Уваход на першую імпрэзу вольны.