Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына спадзяецца, што на мясцовых выбарах выбарнікам ня будзе вельмі сумна.
У эфіры тэлеканалу «Беларусь −1» 9 лютага яна адзначыла, што цяперашняя выбарчая кампанія «ня будзе гэтак актыўная, як выбары агульнанацыянальныя, паколькі гэта хоць і адзіны дзень галасавання, але гэта — выбары мясцовыя».
У той жа час Ярмошына паведаміла, што па ўсіх акругах на выбарах у Менскі гарсавет «маецца рэальная альтэрнатыва». Дастаткова шмат кандыдатаў, паводле яе словаў, вылучаюцца і ў абласныя саветы.
«Мы бачым рэальную альтэрнатыву. Я спадзяюся, што выбарнікам ня будзе вельмі сумна», — сказала кіраўнік ЦВК.
Адказваючы на пытаньне, навошта ісьці ў дэпутаты мясцовых саветаў, Лідзія Ярмошына заявіла:
«У дэпутаты ідуць тыя, каго папрасіў соцыум. Акрамя гэтага, ёсьць частка людзей, я думаю, гэта ў асноўным прадпрымальная моладзь, якая думае аб будучай кар’еры».